Шашолы
Шашолы[1], таксама Шашуо́лей[2] (літ.: Šešuoliai) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр сянюніі. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміра. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўпамін пра Шашолы датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Старабеларускай мовай: Шешолы[3]. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартберга, у 1375 годзе лівонскі магістр Вільгельм з Урымерсгайма ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолы[4]. У 1567 годзе Шашолы сталі мястэчкам, тут збудавалі касцёл. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Каля 1890 года ў Шашолах было 22 будынкі. За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шашолы занялі войскі Германскай імперыі. Найноўшы часПа польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia