Шлёмнік звычайны
Шлёмнік звычайны[1], Шлёмнік каўпаканосны[2] (Scutellaria galericulata) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—75[1] см, з доўгім галінастым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, чатырохграннае, простае або галінастае, апушанае пераважна па рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-яйцападобнай формы, гародчата-зубчастае па краі, з вострай верхавінкай, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі сіне-фіялетавага колеру з адценнямі, на кароткіх кветаножках у пазухах сярэдніх і верхніх лістоў і ўтвараюць рыхлае суквецце. Плод — чатырохарэшак. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[3]. Гіграфіт і мезатроф[3]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, у пойменных і забалочаных лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў. выкарыстаннеЛекавая[3][1], фарбавальная і дэкаратыўная[3] расліна. Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia