Шлёмнік
Шлёмнік, Шлемнік[2][3] (Scutellaria) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Пашыраны ўсюды. Апісанне![]() Шматгадовыя травяністыя расліны, паўкусты і кусцікі вышынёй ад 3 да 100 см. Лісце рознай формы — ад суцэльных да перыстарассечаных. Кветкі (па 2) у аднабокіх кальчаках, размешчаных у пазухах прыкветнага лісця, часта збліжаныя ў густое гронкападоныя або коласападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак. Гаспадарчае значэннеЛекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Карані шлёмніка байкальскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне. ВідыРод налічвае каля 300[3] відаў, па інфармацыі сайта The Plant List — 468[4] відаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata) і шлёмнік кап’ялісты (Scutellaria hastifolia). Трапляюцца на берагах рэк, азёр, нізінных балот, у хмызняках. Культывуюццца шлёмнік байкальскі (Scutellaria baicalensis) і шлёмнік высокі (Scutellaria altissima). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia