Шырма![]() Моры Сосэн «Шасцістворкавая шырма з малпамі» ![]() Распісаная залатая шырма ![]() Пара шырмаў з тыграмі і драконам. Аўтар: Кано Санраку, XVII стагоддзе. Шырма (ад ням.: Schirm «абарона») — элемент інтэр’ера, невялікая партатыўная перагародка, якая аддзяляе частку пакоя, напрыклад для пераапранання. Першыя перагародкі-шырмы з’явіліся ў Кітаі. Выкарыстоўваюцца ў інтэр’еры спальняў, гардэробных, дзіцячых пакояў, кватэр-студый[1]. Можа выкарыстоўвацца, каб разбіваць прастору пакоя на два не цалкам ізаляваных — напрыклад, аддзяляць кухню ад сталовай або гардэроб у складзе спальні. У мастацтве Японіі і Кітая шырма таксама была папулярнай паверхняй для малявання. Шырмы выкарыстоўваюцца таксама ў тэатры лялек, за імі хаваюцца акцёры-лялькаводы. Звычайна шырма мае складальную канструкцыю і вышыню, прыкладна роўную ці крыху меншую за рост чалавека. Існуюць і ўтылітарныя шырмы, напрыклад, медыцынскія, неабходныя для аснашчэння медыцынскіх устаноў. Медыцынскія шырмы выпускаюцца з рознай колькасцю секцый: ад адной да трох. Медыцынскія шырмы вырабляюцца з тканіны або з пластыку[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia