Шышняк
Шышня́к[1][2][3] (Myriophyllum) — род кветкавых раслін сямейства Сланаягаднікавыя (Haloragaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах. Арэал і экалогія![]() Род налічвае каля 40 відаў[1]. Пашыраны ўсюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шышняк каласавы, ці каласісты (Myriophyllum spicatum) і шышняк мутоўчаты, ці шышняк кальчаковы (Myriophyllum verticillatum). Трапляюцца ў рэках, азёрах, старыцах на глыбіні да 2 метраў, часта ўтвараюць зараснікі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia