Зазер’е (Пухавіцкі раён)
Зазе́р’е[1] (трансліт.: Zazierje, руск.: Зазерье) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны захад Мар’інай Горкі, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Мінск—Асіповічы. Размешчана на аўтамабільнай дарозе Н9354, на рацэ Свіслач. НазваНазва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[3], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[4]. ![]() ГісторыяРанняя гісторыяУ XVI стагоддзі сяло ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе шляхецкая ўласнасць, у 1590 годзе сяло на 9 дымоў, у складзе маёнтка Гатава. У XVIII стагоддзі валоданні Быкоўскіх[5], потым Станкевічаў[3]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у валоданні Ваньковічаў. У 1800 годзе была царква і вінакурня. У 1855 годзе царква перабудавана на сродкі Эдварда Ваньковіча[6]. У 1866 годзе былі вадзяны млын, царква. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, Заазерскае сельскае таварыства[7]. У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1890 годзе вучылася 46 хлопчыкаў. На 1886 годзе сяло было вядома пад назвай Заазёры (Завозеры), была праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў[8]. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак, якім пасля смерці Эдварда Ваньковіча валодаў яго сын Зыгмунт (Сігізмунд)[9]. У 1897 годзе ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, царква, капліца. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[10]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам царкоўна-прыходская школа пераўтворана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі. З 20 жніўня 1924 года ў Пярэжырскім сельсавеце Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады вёска Зазер’е была выдзелена ў населены пункт Зазерка. Пры гэтым назву Зазер’е захавала частка, якая раней была маёнткам. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Барацьба», працавала кузня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня. З 1938 года мае статус вёскі. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне, у 1960 годзе цэнтр эксперыментальнай базы Зазер’е. Да 2013 года Зазер’е ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[11]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Славутасці![]()
Страчаная спадчына
ІнфраструктураЭканоміка
Адукацыя
КультураДом культуры, бібліятэка Медыцына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia