Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч
Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч (22 студзеня 1884, в. Абаб’е, Ковенская губерня — 1935, Менск, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар. БіяграфіяСкончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Прызначаны вікарыем у кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску. З 1909 года пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы) Быхаўскага павета, цяпер Рагачоўскі раён. У 1922 годзе ў філіяльным касцёле ў вёсцы Плашава Менскага павета, цяпер Дзяржынскі раён. З 1923 адміністратар кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Менску. У 1929 годзе служыў у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Заслаўе Менскага раёна і зноў у Плашаве[1]. Высланы з пагранічнай зоны. З 1930 года пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён[1]. Арыштаваны 28 чэрвеня 1934 года. Асуджаны 3 лютага 1935 года асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia