Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Журавічы)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні каталіцкі храм у вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна. Гісторыя![]() Драўляны храм пабудаваны ў 1720 годзе па фундацыі мясцовага абывацеля Юдзіцкага, было звыш 800 парафіян[1]. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў не быў скасаваны і прыняў парафіян суседняга закрытага касцёла ў вёсцы Свержань. У пачатку XX стагоддзя ксяндзом Вайцяховічам была ўзведзена адасобленая мураваная трох’ярусная шатровая званіца-брама[2]. У канцы XVIII стагоддзя архітэктура храма набыла рысы стылю класіцызму[2]. Архітэктура![]() ![]() Быў вырашаны цэнтрычным крыжова-купальным аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы вялікім васьмігранным барабанам пад сферычным з заломам купалам. Тарцы двухсхільных дахаў 6ылі закрыты трохвугольнымі франтонамі. Восі фасадаў адзначаліся паўкруглымі люкарнамі. У галоўным алтары знаходзілася скульптура Хрыста, меўся алтар Святога Антонія[2]. Пробашчы[3]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia