Эдгар Эндэ
Эдгар Карл Альфонс Эндэ (ням.: Edgar Carl Alfons Ende, 23 лютага 1901 — 27 снежня 1965) — нямецкі мастак-сюррэаліст, бацька дзіцячага пісьменніка Міхаэля Эндэ. БіяграфіяНарадзіўся ў Альтоне. Вучыўся ў Альтонскай школе мастацтваў і рамёстваў з 1916 да 1920 года. У 1922 годзе ажаніўся з Гертрудай Струнк, але развёўся праз чатыры гады. У 1929 годзе ажаніўся ў другі раз з Луізэ Барталамэ (ням.: Luise Bartholomä, 1892—1973), якая мела краму карункаў і каштоўных камянёў на Банхофштрасэ. Эндэ схаваўся ў магазіне ад моцнага дажджу, які працягваўся нават, калі магазін закрыўся. У іх завязалася размова, Луіза запрасіла яго да сябе на гарбату ў сваю кватэру на першым паверсе. Так яны пазнаёміліся бліжэй, і неўзабаве Эндэ пераехаў да яе. Грамадзянская цырымонія шлюбу адбылася 22 лютага 1929 года. 12 лістапада 1929 гады ў пары нарадзіўся сын Міхаэль. У 1930-х гадах сюррэалістычныя карціны Эндэ пачалі прыцягваць значную ўвагу крытыкаў, але затым былі асуджаныя нацысцкім урадам як дэгенератыўныя. Пачынаючы з 1936 года нацысты забаранілі яму працаваць і выстаўляць свае карціны. У 1940 годзе ён быў прызваны ў люфтвафэ ў якасці аператара зенітнай артылерыі. Большасць яго карцін былі знішчаны ў выніку бомбавага налёту на Мюнхен у 1944 годзе, што робіць яго даваенныя работы, якія захаваліся, надзвычай рэдкімі. У 1951 годзе Эндэ пазнаёміўся з прызнаным заснавальнікам сюррэалізму Андрэ Брэтонам, які захапляўся яго працамі і абвясціў яго афіцыйным сюрэалістам. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia