Электрахімічны рад напружанняў металаўЭлектрахімічны рад напружанняў металаў — металы, размешчаныя ў парадку ўзрастання іх стандартных электродных патэнцыялаў. Электродам параўнання з’яўляецца стандартны вадародны электрод. Найбольш распаўсюджаныя металы ў радзе напружанняў размешчаныя ў наступным парадку:
Рад напружанняў паказвае параўнальную актыўнасць металаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях. Чым бліжэй метал да пачатку рада напружанняў, тым большая яго аднаўленчая здольнасць. Рад напружанняў характарызуе актыўнасць у водных растворах пры нармальных умовах і актыўнасці ёнаў, роўнай 1. Адхіленне ад гэтых умоваў можа змяніць паслядоўнасць металаў у радзе напружанняў, асабліва для суседніх яго членаў. Уплыў на электродны патэнцыял мае стан паверхні электрода, і месца метала ў радзе напружанняў да некаторай ступені ўмоўнае. У рад напружанняў часам уключаюць неметалы, іёны і некаторыя злучэнні. З рада напружанняў вынікаюць наступныя заканамернасці:
Дзеля таго, што рад напружанняў складаецца на падставе тэрмадынамічных характарыстык, ён дазваляе вызначыць толькі прынцыповую магчымасць працэсаў. Рэальная ажыццявімасць у значнай ступені залежыць ад кінетычных фактараў: працэс можа быць магчымы, але хуткасць ягонага працякання занадта малая. Сучасны выгляд электрахімічнаму раду напружанняў надаў расійскі вучоны Мікалай Мікалаевіч Бекетаў (1826—1911) у працы «Даследаванні з’яваў выціскання адных элементаў іншымі» (1865). Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia