Элен Антаніядзіс-Бібіку
Элен Антаніядзіс-Бібіку (фр.: Hélène Antoniadis-Bibicou,грэч. Ελένη Αντωνιάδη - Μπιμπίκου, нар. 21 ліпеня 1923, Афіны, Каралеўства Грэцыя — 13 чэрвеня 2017, Афіны, Грэцыя) — французская даследчыца, гісторык-візантыніст. Член Comité français des études byzantines (CFEB). БіяграфіяНарадзілася 21 ліпеня 1923 года ў Афінах[2]. Падчас дыктатуры Метаксаса ўступіла ў Федэрацыю камуністычнай моладзі Грэцыі (OKNE), маладзёжную арганізацыю Камуністычнай партыі Грэцыі. Падчас акупацыі Грэцыі краінамі «восі» ўступіла ў Нацыянальна-вызваленчы фронт Грэцыі (ΕΑΜ). Была адной з заснавальніц пірэйскай арганізацыі Адзінай усегрэчаскай арганізацыі моладзі (ΕΠΟΝ). Пісала ў падпольнай газеце Νέα Γενιά. У 1945 годзе скончыла Афінскі ўніверсітэт, дзе вучылася на кафедры гісторыі і археалогіі і сустрэлася з візантыстам Дыянісіясам Закіцінасам[2]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ўдзельнічала ў стварэнні Французска-грэчаскага студэнцкага саюза (Union Franco-Hellénique des Jeunes). Атрымала пры падтрымцы элініста Актавія Мерлье, дырэктара Французскага інстытута ў Афінах (IFG) стыпендыю французскага ўрада, якая дазволіла ёй бегчы ад Грамадзянскай вайны ў Грэцыі і пасяліцца ў Парыжы у 1947 годзе. У 1951 годзе, будучы студэнткай IV-ай секцыі (філалагічных і гістарычных навук) Практычнай школы вышэйшых даследаванняў (EPHE), ўступіла ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў (CNRS). З 1955 года наведвала семінары візантыніста Поля Лемерля разам з грэкамі Нікасам Звараносам і Элені Глікадзі-Арвелер. Затым далучылася да знакамітай VI-й секцыі (эканамічных і сацыяльных навук) EPHE гісторыка Фернана Бродэля (з 1975 года — Вышэйшая школа сацыяльных навук, EHESS), якая аказала на яе вялікі ўплыў. З 1965 года на працягу 30 гадоў вяла семінар «Эканамічная і сацыяльная гісторыя Візантыі і сучаснай Грэцыі» (Histoire économique et sociale de Byzance et de la Grèce moderne)[2]. Вывучала ваенныя канфлікты з удзелам візантыйскага флоту, асаблівую ўвагу пры гэтым надаючы яго развіццю і імператарскай палітыцы ў дачыненні да флоту[3][4]. У 1963 годзе апублікавала манаграфію Recherches sur les douanes à Byzance у серыі Cahiers des Annales пра візантыйскія мытні і мытныя зборы. Прыцягнула пячаткі для аднаўлення гісторыі візантыйскіх мытняў і гандлю[5][6][7][8]. Прыняла ўдзел у першым двухбаковым франка-савецкім калоквіуме па праблемах візантыназнаўства 5—6 лістапада 1979 года ў Парыжы[9]. У перыяд дыктатуры «чорных палкоўнікаў» абіраецца генеральным сакратаром руху «Грэка-французскага руху За свабодную Грэцыю» (Mouvement gréco-français pour une Grèce libre), які ўзначальвае Ралан Дзюма[2]. Муж — Антуан Антаніядзіс (Antoine Antoniadis, Αντώνης Αντωνιάδης) быў парыжскім карэспандэнтам «Рызаспастыс», афінскай штодзённай газеты Камуністычнай партыі Грэцыі. Пасля яго смерці ў 1983 годзе, Элен Антаніядзіс-Бібіку стала парыжскім карэспандэнтам «Рызаспастыс» да 1991 года[2]. Памерла ў Афінах 13 чэрвеня 2017 года ва ўзросце 93 гадоў. Пахавана на могілках Заграфу (Νεκροταφείο Ζωγράφου) ў Заграфосе у суботу, 17 чэрвеня 2017 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia