Эльвіра Пятроўна Герасімовіч
Эльвіра Пятроўна Герасімо́віч (5 чэрвеня 1925, Мінск) — 22 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974)[1]. БіяграфіяСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1949, курс Е. Міровіча)[1], дзе і працавала. У 1968—1984 гг. рэктар інстытута, з 1984 года прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў. У 1951—1952 гг. першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ Мінска[2]. У 1957—1968 гг. інструктар, загадчык сектара мастацтва ЦК КПБ[1]. Памерла 22 ліпеня 2015 года[3]. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю беларускага тэатра[1], у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд, праблемы тэатральнай педагогікі, прафесійнага выхавання акцёра[1]. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Асноўныя этапы творчага шляху Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1921—1941 гг.)» (Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага , Масква, 1956). Творчая дзейнасцьАўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- («Людзі на балоце» паводле І. Мележа, 1960) і радыёпастановак («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага, «Сляды на асфальце» паводле В. Быкава, «На струнах буры» паводле Л. Арабей) і інш. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia