Эльфійскія мовы (Серадзем’е)
Эльфійскія мовы — група штучных моў, створаных англійскім пісьменнікам і лінгвістам Дж. Р. Р. Толкінам. Паходжанне і развіццёЗнешняя гісторыяУнутраная гісторыяАбуджэнне эльфаўУ Эпоху Дрэў, калі Валар жылі ў агароджаным ад астатняга света Амане, а Мелькор умацоўваў сваю ўладу ў Серадзем’е, каля аднаго з заліваў унутранага мора Хелкар абудзіліся эльфы — першыя з Дзяцей Ілутавара. На працягу доўгага часа эльфы жылі і падарожнічалі каля берагоў Куйвіэнен — Вод Абуджэння — і менавіта тады пачала складацца іх першая мова[1]. У легендзе кажацца, што эльфы абуджаліся паступова, невялікімі групамі, і дзякуючы гэтаму іх мова пачала развівацца і ўзбагацілася новымі словамі[2]. Тады ж пачалі складацца першыя эльфійскія народы — ваньяр, нолдар і тэлеры. Першы падзелПадчас аднаго з сваіх падарожжаў па ўсходняму Серадзем’ю Оромэ знайшоў абудзіўшыхся эльфаў. Вярнуўшыся ў Валінор, ён паведаміў аб гэтым іншым Валар, і яны вырашылі абараніць малады народ ад Мелькора і яго стварэнняў. Так пачалася доўгая вайна з арміямі поўначы, у якой Мелькор атрымаў паразу. Неўзабаве Валар прапанавалі эльфам перасяліцца ў Валінор, але тыя не пажадалі паслухацца закліку. Толькі пасля таго, як тры эльфа — Інгвэ, Фінвэ і Эльвэ — наведалі гэтую краіну і ўбачылі святло Двух Дрэў, эльфы згадзіліся ажыццявіць гэтае падарожжа. Тады ж адбыўся першы падзел эльфійскіх народаў: чатска нолдар і тэлеры адмовіліся ійсці на Захад і засталіся каля Куйвіэнэн. яны сталі вядомымі як Авары, «непажадаўшыя»[1].Дзякуючы гэтаму падзелу на ўсходзе Серадзем’я развіліся шматлікія дыялекты аварына — мовы авары. Другі ПадзелІдучы на Захад эльфы сутыкнуліся з перашкодай у выглядзе Імглістых гор, якія былі некалі ўзведзены Мелькорам, каб перашкодзіць падарожжам Оромэ. Тэлеры, напужаныя іх жахлівым выглядам, пабаяліся перасекчы горы і на доўгі час спыніліся на ўсходнім беразе Андуіна. Тады адбыўся другі падзел эльфаў: асобныя тэлеры абмовіліся працягваць шлях на Захад і, пад кіраўніцтвам Ленвэ, пайшлі ўздоўж ракі на поўдзень. Яны сталі вядомымі як нандар, «павярнуўшыя назад»[1]. Іх мова — нандарын — атрымала распаўсюджанне ва ўсходняй частцы Серадзем’я. Трэці падзелУ адрозненні ад тэлеры ваньяр і нолдар не сталі затрымлівацца ў даліне Андуіна і перасеклі Імглістыя, а потым і Сінія горы і ўвайшлі ў Белерыянд. яны дасягнулі Вялікага мора і часова спынілі сваё падарожжа, напужаныя яго выглядам і не ведаючы, як яго перасекчы[1]. Тады Ульма згодна з рашэннем Валар прыбыў у Серадзем’е і выдзер востраў, які стаяў пасярод мора, а потым з дапамогай сваіх слуг прыцягнуў яго ў заліў Балар.Ваньяр і нолдар узышлі на востраў і Ульма перавёз іх у Аман, дзе яны дасягнулі Валінора. Перад адплыццём іншых эльфаў на Захад тэлеры ўсё ж такі перайшлі горы і прыйшлі ў Белерыянд, але пасяліліся не каля мора, а на ўсходзе, за ракой Геліён. Пагэтаму яны не пачулі закліка Ульма і не сышлі за мора разам з іншымі эльфамі[3]. Так адбыўся трэці падзел эльфійскіх народаў, які паклаў пачатак развіццю тэлерына — мовы тэлеры. Чацвёрты падзелДаведаўшыся аб тым, што іншыя эльфы уплылі ў Валінор, многія з тэлеры перасяліліся на ўзбярэжжа і пасяліліся каля вусця ракі Сірыён. Там яны пасябравалі з Маяр Осэ і Уінэн і навучыліся караблебудаванню і мараходству. Праз шмат гадоў згодна з патрабаваннем нолдар Ульма згадзіўся перавезці застаўшыхся ў Серадзем’і тэлеры на Захад, але Осэ быў засмучаны гэтым і ўгаварыў частку тэлеры застацца. Таксама ў міжзем’і засталіся родзічы і сябры Эльвэ, які знік у лясах Нан Эльмота. Ульма перавёз тэлеры на захад тым жа чынам, якім ён перавёз ваньяр і нолдар. Але згодна з просьбай тэлеры ён пакінуў востраў непадалёк ад Амана. Так з’явіўся знакаміты Тол Эрэсэа, «Адзінокі востраў»[3]. Гэта быў трэці падзел эльфаў на тэлеры Амана і тэлеры Белерыянда, які палажыў пачатак развіццю сінарына — мовы шэрых эльфаў Серадзем’я — і тэлерына Тол Эрэсэа. Пяты падзелПрыбыўшы ў Валінор, эльфы заснавалі некалькі гарадоў, у кожным з якіх развіліся ўласныя малаадметныя адзін ад аднаго дыялекты, якія ўсе разам называліся квэнья. Нолдар адрозніваліся асаблівым імкненнем да ведаў і дзякуючы ім квэнья хутка ўзбагаціўся новымі словамі і цікавымі знаходкамі ў гутарцы, што прывяло да аддзялення квэнья ваньяр ад квэнья нолдар. Пасля свайго вызвалення з плена заключыў дагавор з Унгаліант, знішчыў Два Дрэвы Валінора, скраў створаныя Феанорам сільмарылы і збег у Серадзем’е, дзе пачаў адраджаць сваю моц[4]. Феанор прызваў нолдар і павёў тых, хто адгукнуўся на яго заклік, у Серадзем’е, каб вярнуць скрадзенае і адпомсціць за смерць свайго бацькі, забітага Мелькорам[5]. Так адбыўся пяты падел эльфаў, названы Сыходам нолдар, які садзейнічаў умацаванню ў Амане ваньярына — квенья ваньяр — і сумнаму лёсу квэнья нолдар у Серадзем’і, калі мова была забаронена да выкарыстання ў землях сіндар[6]. Спіс моўСтаражытныя мовыПротаэльфійскаяПротаэльфі́йская ( (англ.)), ці кве́ндэрын (Quenderin) з’яўляецца першай мовай эльфаў, ад якой узніклі ўсе эльфійскія мовы. Яна сфармравалася і развілася ў першыягады пасля Абуджэння. У выніку падзела эльфаў, частка з якіх сышла на Захад, у Валінор, протаэльфійская мова падзялілася на две веткі — эльдарынскую, якая уключыла больш познія мовы эльдар, і аварынскую, якая уключыла больш познія дыялекты авары[7]. АварынА́варын (Avarin) зборная назва шматлікіх дыялектаў авары — тых з эльфаў, якія адмовіліся ісці на Захад. Першапачаткова ў канцэпцыі Толкіна меў назву ле́мберын (Lemberin), потым змененую. Мовы авары часта вельмі моцна адрозніваліся паміж сабой. У рукапісах Толкіна згадваецца ўсяго шэсць слоў, якія належалі да розных дыялектаў. ЭльдарынЭ́льдарын (Eldarin) ці агульная эльфійская (Common Eldarin) уяўляе з сябе старажытную мову тых эльфаў, якія накіраваліся на Захад. Потым яна распалася на ількарын тэлеры Белерыянда і кор-эльдарын Амана. Эльдарынская групаКор-эльдарынКор-э́льдарын (Kor-eldarin) — агульная назва некалькіх моў, якія пазней развіліся на дыялекты квенья — ваньярын, налдарын і тэлерын. Ількарын і лемберынІ́лькарын у першапачатковай канцэпцыі ўяўляў з сябе мову тэлеры, якія засталіся ў Белерыяндзе, і падзяліўшыся на два дыялекта — дарыятрын і фалатрын. Быў выціснуты з ужывання сіндарынам. У больш позняй канцэпцыі мова тэлеры Белерыянда называлася ле́мберын, а назва ількарын стала не зусім зразумелым тэрмінам. Старажытны квэнья і агульны таларынСтаражы́тны квэ́нья з’яўляецца пераходнай ступенню ад агульнагй эльфійскай да развітога квэнья Амана. Агу́льны тэ́лерын з’яўляўся мовай, з якой развіліся сіндарын і тэлерын Амана. Таксама ад яе аддзялілася мова нандар — нандарын Нандарынская групаНандарынНа́ндарын — мова нандар, тых з тэлеры, хто аддзяліўся ад асноўнай групы падчас перасялення на Захад. існавана як мінімум дзве разнавіднасці гэтай мовы — дыялект эльфаў Асірыянда і дыялект эльфаў Усходняга Серадзем’я (ларыена і Цемналесся). Дыялект лясных эльфаўСільва́нскі дыяле́кт — мова эльфаў Усходняга Серадзем’я, жывучых у Ларыене і Цемналессі. Дыялект АсірыяндаДыяле́кт Асі́рыянда — мова тых з нандар, якія перасяліліся ў Асірыянд. У першапачатковай канцэпцыі стаў вядомым на Тол Эрэсэа дзякуючы Эльвінг і яе сыну. Сіндарынская групаГалдагрынГолдо́грын ці но́мская — у першапачатковай канцэпцыі мова номаў (нолдар). Потым была распрацавана да сіндарына. Адна з двух першых эльфійскіх моў, створаных Толкінам. НалдарынНа́лдарын — у канцэпцыі знешняга развіцця моў уяўляе з сябе развіты варыянт номскай. Толкін згадвае аб пяці розных дыялектах, якія падзяліліся ад мовы ў Першую Эпоху. У наступнай канцэпцыі гэта мова замяніла сабой ількарын і стала сіндарын СіндарынАсноўны артыкул: Сіндарын Сі́ндарын — асноўная мова эльфаў Белерыянда. Паходзіць ад агульнага тэлерына. Згодна са знешнім развіццём уяўляе з сабе зменены налдарын. Толкін працаваў над гэтай мовай на працягу ўсяго свайго жыцця, нязначна змяняючы і дапрацоўваючы яё. У позніх працах указваюцц тры дыялекты сіндарына — фалатрын, дарыятрын і мітрымін Мовы АманаТэлерынТэ́лерын, інакш называемы лі́ндарын, — мова тэлеры, якія дасягнулі Амана[8]. Па Сутнасці з’яўляецца адным з дыялектам квэнья, але разглядаецца як асобная мова КвэньяАсноўная старонка: Квэнья Квэ́нья у першапачатковай канцэпцыі з’яўлялася мовай ваньяр. Потым стаў асноўнай мовай нолдар, а ваньяр размаўлялі на яго дыялекце — ваньярыне. Паходзіла ад агульнай эльфійскай[9]. Гэта першая з эльфійскіх моў, якія былі распрацаваны Толкінам. ВаньярынВа́ньярын з’яўляўся дыялектам квэнья. Адчуў пэўны ўплыў валарына. Іншыя дыялектыФалатрынФала́трын — першапачаткова дыялект ількарына, потым — сіндарына. Пасля Сыхода быў прыняты нолдар; асабліва быў распаўсюджаны ў Гаванях Сірыёна. ДарыатрынДарыа́трын — адзін з дыялектаў ількарына. Быў распаўсюджаны ў Дарыяце. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia