Штучная мова![]() Шту́чныя мо́вы — гэта спецыялізаваныя мовы, у якіх лексіка, фанетыка і граматыка былі спецыяльна распрацаваны дзяля ўвасаблення пэўных мэт. Менавіта мэтанакіраванасць вылучае штучныя мовы ад натуральных. Такія мовы таксама называюць несапраўднымі, прыдуманымі мовамі[2]. Такіх моў ужо існуе больш за тысячу, і пастаянна ствараюцца ўсё новыя. Ёсць мноства падстаў для стварэння штучнай мовы: палягчэнне чалавечых зносін, лінгвістычныя эксперыменты, мастацкая творчасць, лінгвістычныя гульні. Выраз штучная мова зрэдку выкарыстоўваецца для абазначэння планавых і іншых моў, распрацаваных для выкарыстання ў чалавечай камунікацыі. Зрэдку пазбягаюць называць такія мовы "штучнымі", таму што гэты тэрмін можа мець зняважлівы падтэкст у асобных мовах. Па-за грамадствам эсперантыстаў, планавая мова азначае набор правіл, дадзеных на натуральнай мове, каб стандартызаваць штучную мову. У сувязі з гэтым, нават натуральныя мовы могуць быць штучнымі ў асобных адносінах. Прадпісваючыя граматыкі, апісаныя ў старажытныя часы для класічных моў - такіх як латынь і санскрыт, аснаваныя на правілах кадыфікацыі натуральных моў. Такія наборы правіл з'яўляюцца нечым сярэднім паміж натуральным развіццём мовы і яго яўнай канструкцыяй, а, значыць, адносяцца і да штучных моў. КласіфікацыяВылучаюць наступныя тыпы штучных моў:
Ідэя стварэння новай мовы міжнародных зносін з'явілася ў XVII-XVII ст. у выніку паступовага памяншэння міжнароднай ролі лацінскай мовы. Першапачаткова гэта былі пераважна праекты рацыянальнай мовы, пазбаўленай лагічных памылак жывых моў і заснаванай на лагічнай класіфікацыі паняццяў. Пазней з'яўляюцца праекты паводле ўзору і матэрыялаў жывых моў. Першым такім праектам была універсалглот, апублікаваная ў 1863 годзе ў Парыжы Жанам Піра, прадугадашая многія дэталі наступных праектаў, засталася незаўважаная грамадствам. Наступным праектам міжнароднай мовы стала валапюк, створаная ў 1880 нямецкім мовазнаўцам М. Шлейерам. Яна мела вельмі вялікі рэзананс ў грамадстве. Найбольш вядомай штучнай мовай стала эсперанта[5] - адзіная са штучных моў, якая атрымала шырокае распаўсюджанне і аб'яднаўшая вакол сябе даволі шматлікіх прыхільнікаў міжнароднай мовы. Са штучных моў найбольш вядомыя:
Таксама ёсць мовы, якія былі створаны для зносін з па-за зямным розумам. Напрыклад - лінкас. Паводле мэты стварэння штучныя мовы можна падзяліць на наступныя групы:
Паводле сваёй структуры праекты штучнай мовы могуць быць падзелены на наступныя групы:
Колькасць носьбітаў штучных моў можна назваць толькі прыблізна, бо сістэматычнага ўліку носьбітаў не вядзецца. Паводле ступені практычнага выкарыстання штучныя мовы раздзяляюць на праекты, якія атрымалі шырокае распаўсюджванне: іда, інтэрлінгва, эсперанта. Такія мовы, як і нацыянальныя, называюць «сацыялізаванымі», сярод штучных іх аб'ядноўваюць пад паняццем планавыя мовы. Прамежкавае становішча займаюць такія праекты штучнай мовы, якія маюць пэўную колькасць прыхільнікаў, напрыклад, лаглан (і яе нашчадак ложбан), словіа і іншыя. Большасць штучных моў маюць адзінага носьбіта - аўтара мовы (з гэтай прычыны карэктней называць «лінгвапраектамі», а не мовамі). Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia