Квэнья
![]() Квэ́нья (Quenya) — выдуманая мова, распрацаваная Дж. Р. Р. Толкінам. У ягоным легендарыуме гэта адна з эльфійскіх моў. Слова квэнья перакладаецца як «гутарка, мова», або «эльфійская гутарка», «эльфійская мова». Знешняя гісторыяПрацаваць над гэтай мовай Толкін пачаў у 1915. Асновай стала фінская мова, таксама Толкін часткова пазычыў фанетыку і арфаграфію лацінскай і грэчаскай моў. Назва мовы, магчыма, узнікла пад уплывам назвы мовы квэн, блізкай да фінскай, распаўсюджанай у гістарычнай вобласці Квэнландыя (Каянская зямля) у паўночнай Скандынавіі[1] Толкін прысвяціў шмат увагі канструяванню мовы. Граматыка квэнья была перагледжана чатыры разы да таго, як набыла канчатковую форму. У той жа час, лексіка заставалася адносна стабільнай на працягу ўсяго працэсу стварэння. Паралельна з распрацоўкай мовы квэнья Толкін апісваў народ, які гаварыў на гэтай мове, — эльдар ці эльфаў, а таксама гісторыю, краіну і свет, у якім ён мог бы на ёй гаварыць (Серадзем’е). Вынаходніцтва мовы паўплывала на стварэнне трылогіі «Валадар пярсцёнкаў», якая стала класічным творам жанру фэнтэзі. У час, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў «Валадары пярсцёнкаў», квэнья выйшла з паўсядзённага ўжытку і заняла ў культуры Серадзем’я тое ж месца, што і латынь у сярэднявечнай еўрапейскай культуры. Невыпадкова сам Толкін часта называў квэнья «эльфійскай лацінай»[2]. Асноўнай мовай зносін эльфаў стала сіндарын. У абедзвюх эльфійскіх мовах дзве сістэмы пісьменства — рунічная Кірт і алфавітная Тэнгвар. Дзеля транслітарацыі тэкстаў на квэнья і сіндарыне часта ўжываецца лацінскі алфавіт. Напрыклад: «Sin macil Elesarwa» — «Гэта меч Элесара (Арагорна)». На гэты час на квэнья выдаецца некалькі часопісаў. Таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША абаронена некалькі дысертацый па граматыцы гэтай мовы. У 2004 пасля выхаду на экраны апошняй серыі кінафільма «Уладар пярсцёнкаў», значна павялічылася цікавасць да эльфійскіх моў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў мужчынскай школе Бірмінгема «Тэрверс-Грын» («Turvers Green Boys» Technology College in Birmingam) упершыню ў свеце вучням пачалі афіцыйна выкладаць эльфійскую мову[3]. Большасць з карыстальнікаў эльфійскіх моў з’яўляюцца прыхільнікамі твораў Толкіна — талкіністамі, дакладная іх колькасць не паддаецца ўліку. Унутраная гісторыяСтаражытная квэньяКвэнья ў сваёй старой форме, запісанай сараці Руміла, была вядомая пад назвай старая ці старажытная квэнья (Yára-Quenya). Яна ўяўляла сабой мову, якая развілася з агульнай эльфійскай — мовы эльдар. Акрамя эльфаў, квэнья карысталіся Валар. Вядома, што эльфы запазычылі ў квэнья частку словаў з валарына. Гэта больш адзначаецца ў дыялекце ваньяр, чым у нолдар. Пармаквеста і тарквестаУ штодзённых гутарках эльфаў Валінора ўжывалася т. зв. тарквеста (Tarquesta), а ў навуцы і падчас правядзення разнастайных цырымоній — пармаквеста (Parmaquesta). Пры гэтым нолдар і ваньяр гаварылі на двух падобных дыялектах тарквесты — налдарын і ваньярын. ВаньярынДыялект квэнья, на якім гаварылі ваньяр. На яго больш паўплываў валарын, што пацвярджае большая, чым у налдарыне, колькасць запазычанняў. Сама квэнья ў гэтым дыялекце мела назву квэндзя. ТэлерынТэлеры, якія прыбылі ў Эльдамар, размаўлялі на мове, падобнай да квэнья, таму некаторыя эльфы лічылі тэлерын адным з яе дыялектаў. Самі тэлеры не падтрымлівалі гэты пункт гледжання. Квэнья выгнаннікаўМова тых нолдар, якія вярнуліся ў Белерыянд. Узнікла пасля забароны Цінгала і прыняцця нолдар у якасці асноўнай мовы для зносін з іншымі эльфамі сіндарына. Квэнья выгнаннікаў у нечым адрозніваецца ад квэнья Амана дзякуючы запазычванню некаторых сіндарынскіх словаў. Адрозненні назіраліся таксама і ў вымаўленні асобных гукаў. Выкарыстоўванне квэнья іншымі народаміНа квэнья гутарылі таксама ў Нуменары, таксама ў Гондары і Арноры. На працягу Трэцяй эпохі квэнья захавала той жа статус, што і лацінская мова ў Еўропе. ФаналогіяВымаўленне гукаў квэнья і звесткі аб позняй фаналогіі мовы апісаныя ў дадатку Е рамана «Уладар пярсцёнкаў» і нарысе «Outline of Phonology», апублікаваным у часопісе «Parma Eldamberon». Пры стварэнні мовы Толкін імкнуўся наблізіць фаналогію да лацінскай. ГраматыкаСклоны квэнья:
Лікі:
НазоўнікіНазоўнікі падзяляюцца на тры склоны, але ёсць шмат выключэнняў, звязаных з этымалогіяй словаў. Прыметнікі
ДзеясловыУ квэнья нолдар-выгнаннікаў ёсць два спражэнні дзеясловаў: першасныя (заканчваюцца ў аснове на зычны) і вытворныя (заканчваюцца ў аснове на галосны), таксама ёсць вялікая колькасць дзеясловаў-«выключэнняў», зразумець спражэнне якіх магчыма толькі звярнуўшыся да іх этымалогіі, ці проста запомніць. Прыназоўнікі
Займеннікі
ПісьменстваТэнгвар. У «знешнім» квэнья часцей выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, паводле сваіх правілаў, адлюстроўваючы тэнгвар, але таксама і са знакамітымі «дзвюма кропкамі», звычайна над канцавым ці падзяляльным e, але не толькі. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia