Мовы Серадзем’яМо́вы Серадзе́м’я — мовы, створаныя Дж. Р. Р. Толкінам для свайго выдуманага сусвету Серадзем’я. Выкарыстанне ў творахГэтыя мовы выкарыстаны ў «Хобіце» ў некалькіх імёнах (напрыклад, Элранд або Больг), у «Валадары пярсцёнкаў» для імён (напрыклад, Галадрыель або Арагорн), у некалькіх вершах («Namárië») і ў Сільмарыліяне (амаль усе імёны, у тым ліку некаторыя сказы і загаловак твора). Роля моў паводле меркавання іх аўтараУ адным з лістоў Толкін пісаў:
Пералік моў, створаных ТолкінамТолкін — адзін з самых вядомых і пладавітых канлангераў[1]. Ён сканструяваў — з рознай ступенню дэталізацыі — больш за дваццаць моў, кожная з якіх мае граматыку і лексічны корпус. Дакладная колькасць моў, створаных Толкінам, невядомая, бо многія з яго лінгвістычных прац да гэтага часу не выдадзены. Штучныя мовы, якія выкарыстоўваюцца ў выдуманым сусвеце Толкіна
Іншыя штучныя мовы
ГласапейяТэрмін «гласапейя» (англ.: Glosssopoeia) быў вынайдзены Толкінам; зараз ён выкарыстоўваецца для азначэння канструявання моў, асабліва мастацкіх моў[3][4]. Гласапейя Толкіна мела два вымярэнні часу: унутраная (выдуманая) шкала часу падзей, апісаных у «Сільмарыліяне» і іншых творах, і знешняя шкала часу жыцця самога Толкіна, на працягу якой ён выпраўляў і паляпшаў свае мовы і іх выдуманую гісторыю. Толкін быў прафесійным філолагам, які спецыялізаваўся на старажытных германскіх мовах, асабліва на старажытнаанглійскай. Ён таксама цікавіўся і іншымі мовамі, якія выходзілі па-за межы яго прафесійнай дзейнасці, меў асаблівую любоў да фінскай мовы. Ён апісваў знаходку ім кнігі па фінскай граматыцы як
Гласапейя была хобі Толкіна на працягу большай часткі яго жыцця. Ва ўзросце трынаццаці гадоў ён удзельнічаў у стварэнні гуказамяшчальнага шыфру, вядомага як Ньюбаш (англ.: Newbosh)[5], «новая бязглуздзіца», якая вырасла да такой ступені, што ўключала ў сябе элементы штучнай мовы. Трэба адзначыць, Толкін заўважаў, што Ньюбаш не быў яго першай спробай стварэння мовы[6]. Неўзабаве пасля гэтага ён распрацаваў сапраўдную штучную мову — нафарын[7], якая мела элементы больш позніх моў, над якімі ён працягваў працаваць да сваёй смерці на працягу больш чым шасцідзесяці пяці гадоў. Стварэнне моў заўсёды было шчыльна звязана з міфалогіяй, якую распрацоўваў Толкін, таму што, паводле яго меркавання, мова з’яўляецца няпоўнай без гісторыі народа, які размаўляе на ёй, як, напрыклад, англічане не сталі б дастаткова рэальнымі, калі б іх уяўлялі толькі праз англійскую мову, на якой яны гавораць. Такім чынам, Толкін прыняў на сябе ролю хутчэй перакладчыка і рэдактара, чым аўтара сваіх арыгінальных твораў. У «Валадары пярсцёнкаў» Толкін выкарыстоўваў літаратурны прыём, які палягае ў аб’яўленні напісанага тэксту перакладам з першапачатковай мовы Совал Фарэ на англійскую, ці вестран, як ён назваў яе. Гэты прыём перадачы выдуманай мовы рэальнай быў развіты і далей: так, роханская мова (роднасная Совал Фарэ) была перадана старажытнаанглійскай, імёны і мова Дэйла ў «Хобіце» — старажытнаскандынаўскімі формамі, а імёны каралеўства Раваніён — гоцкай мовай; такім чынам, генетычная ўзаемасувязь выдуманых моў Толкіна была спраецыравана на сапраўдную гістарычную ўземасувязь германскіх моў. Больш за тое, для будовы паралеляў з кельцкімі элементамі ў Англіі Толкін выкарыстоўваў валійскія імёны для перадачы дунландскіх імёнаў хобітаў Баклэнда (напрыклад, Мерыядок замест Калімак). Адзіным наступствам гэтага было тое, што «новыя» выдуманыя мовы мусілі быць прапрацаваны Толкінам да пэўнага ўзроўню дэталізацыі. Хаця эльфійскія мовы сіндарын і квэнья з’яўляюцца найбольш вядомымі і распрацаванымі з моў, створаных Толкінам для яго сусвету, яны ні ў якім разе не адзіныя. Яны належаць да сям’і эльфійскіх моў, якія паходзяць ад агульнага эльдарына, мовы, якою карыстаюцца ўсе эльфы, а тая ў сваю чаргу — ад прымітыўнай квэндзійскай, агульнай крыніцы фарміравання моў эльдар і аварына. Да таго ж існуе асобная сям’я моў, якой карыстаюцца людзі, найбольш вядомай з якіх з’яўляецца вестран (якая паходзіць ад адунайскай мовы Нуменора), «агульная мова» народаў «Валадара пярсцёнкаў». Большасць людскіх моў зазнала ўплыў эльфійскіх моў, а таксама мовы гномаў. Асобныя незалежныя мовы таксама былі начарна апісаны Толкінам, у іх ліку кхуздул, мова гномаў. Іншыя мовы ўключаюць валарын (мову Валар) і Чорную Мову, вынайдзеную Саўранам у час Другой Эпохі. Фінская марфалогія (асабліва яе багатая сістэма скланенняў назоўнікаў) часткова паспрыяла развіццю квэнья. Яшчэ адной з любімых моў Толкіна была валійская, і асобныя рысы валійскай фанетыкі знайшлі сабе месца ў сіндарыне. Вельмі нешматлікія словы былі пазычаны з існуючых моў, таму спробы прасачыць паходжанне пэўнага эльфійскага ўласнага імя ці хадзячай назвы ў працах, апублікаваных пры жыцці Толкіна, рэдка былі паспяховымі. Выдуманыя сістэмы пісьменстваТолкін вынаходзіў не толькі мовы, але і сістэмы пісьменства. Ён быў таленавітым каліграфам. Асобныя з такіх сістэм былі распрацаваны для выкарыстання ў яго выдуманых мовах, асобныя для больш практычных мэт: выкарыстання ў асабістым дзённіку, а таксама новы алфавіт для англійскай мовы[8]. Пералік сістэм пісьменства, вынайдзеных ТолкінамУ храналагічным парадку:
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia