Эліят Голдэнталь нарадзіўся 2 мая 1954 года ў Брукліне, Нью-Ёрк, ЗША. Скончыў Бруклінскую сярэднюю школу, яшчэ ў 14-гадовым узросце напісаў свой першы балет. Адначасова са стварэннем складанай музыкі ўдзельнічаў у музычных сэйшнах рок і джаз гуртоў Нью-Ёрка. Скончыў у 1979 годзе Манхэтэнскую вышэйшую школу музыкі, дзе вучыўся ў Аарона Копленда і Джона Карыльяна[en].
Працуе ў галіне кампазіцыі, складае балеты, оперы, араторыі, м’юзіклы, кіруе аркестрамі, прадзюсуе тэатральныя і музычныя пастаноўкі. Эліят Голдэнталь — музычны эксперыментатар і стыліст. Менавіта гэтыя якасці прыцягнулі да яго кінематаграфістаў. У 1979 годзе ён напісаў свой першы саўндтрэк — музыку да фільма «Какаінавы каўбой[en]» (реж. Улі Ломель[en]). Затым была праца з Гас Ван Сентам у фільме «Аптэчны каўбой[en]» (1989). Эліят Голдэнталь неаднаразова працаваў з кінарэжысёрамі Нілам Джорданам[en] і Джоэлам Шумахерам[en].