Дубраўская сярэдняя школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя1903—1991Згодна архіўных дадзеных школа ў вёсцы Сінча была адкрыта ў 1903 годзе. Гэта была школа царкоўнай граматы, дзе вывучалі Закон Божы, арыфметыку, пісьмо і чытанне па кнізе «Сеятель». Першымі настаўнікамі былі: Пілуй Іван Сцяпанавіч, Копшык Соф’я, Матусевіч Марыяю. Пасля 1917 года школа атрымала статус пачатковай. Па дадзеным архіва ў 1921—1923 гг. Настаўнікамі ў школе працавалі Тарасевіч Стэфан і Крывіцкі Кіпрыян Сямёнавіч. У 1931 годзе школа была пераўтворана ў сямігадовую. У гады Другой сусветнай вайны школа не дзейнічала. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе ў Сінчы зноў пачала працаваць пачатковая школа, затым з 1948 навучальнага года сямігодка, а ў 1962 годзе Сінчанская школа стала васьмігадовай. Спачатку школа размяшчалася ў двух драўляных памяшканнях. Але ў 1965 годзе сіламі бацькоў, настаўнікаў і вучняў, з дапамогай калгаса «Прагрэс» быў пабудаваны новы цагляны будынак на 240 месцаў. Сінчанская васьмігадовая школа праіснавала да жніўня 1991 года. З 1950 па 1991 год школа выпусціла больш за 800 вучняў. 1991Дубраўская сярэдняя школа пачала дзейнічаць з 1991 года. Першы выпуск-1992 год. Колькасць выпускнікоў за 27 гадоў — 308.З іх медалістаў − 13 з залатой медаллю — 4,з сярэбранай — 9. 37 выпускнікоў абралі прафесію педагога. З іх 4 працуюць ДУА «Дубраўская сярэдняя школа». У школе на 1 верасня 2018 года навучаецца 90 вучняў[1]. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia