Энрыке (кароль Партугаліі)Энрыке Партугальскі (парт.: Henrique I de Portugal; 31 студзеня 1512, Лісабон — 31 студзеня 1580, Алмейрын) — кардынал-кароль, сямнаццаты кароль Партугаліі з 1578 года. Апошні прадстаўнік Авіскай дынастыі. Пяты сын Мануэля I і яго другой жонкі Марыі Арагонскай. БіяграфіяЭнрыке быў адным з наймаладзейшых братоў караля Жуана III і таму лічылася, што яго шансы на сталец нікчэмныя. Таму Энрыке абраў духоўную кар’еру, у тым ліку каб адстойваць інтарэсы Партугаліі ў Каталіцкай Царкве, дзе дамінавала Іспанія. Неўзабаве ён стаў архібіскупам Брагі (1538), архібіскупам Эвары (1545) і вялікім інквізітарам (1539) перад атрыманнем кардынальскага капелюша ў 1545 годзе. У 1564 годзе Энрыке стаў архібіскупам Лісабона і прымасам Партугаліі. Энрыке паспрабаваў прыцягнуць езуітаў у Партугалію і актыўна выкарыстоўваў іх у каланіяльнай палітыцы. Пасля смерці брата, з 1557 года быў рэгентам пры траюрадным пляменніку Себасцьяне I. Калі Себасцьян I загінуў падчас ваеннай авантуры ў Марока, Энрыке як апошні прадстаўнік дынастыі атрымаў сталец Партугаліі. Ён вырашыў адмовіцца ад духоўных тытулаў і жаніцца каб працягнуць дынастыі, аднак Папа Рымскі Рыгор XIII, які падтрымліваў Габсбургаў, не вызваліў яго ад святарскіх абетаў. Энрыке памёр, не прызначыўшы Рэгенцкі Савет, які мог бы абраць пераемніка стальца. Сітуацыю выкарыстаў кароль Іспаніі Філіп II, які быў адным з найбольш пераважных прэтэндэнтаў на партугальскі сталец. У лістападзе 1580 года Філіп накіраваў у Партугалію герцага Альба для захопу ўлады сілай. Лісабон неўзабаве быў захоплены, і Філіп быў абраны каралём Партугаліі пры ўмове, што Каралеўства Партугалія і яго замежныя тэрыторыі не стануць іспанскімі абласцямі. Філіп II кіраваў Партугаліяй пад імем Філіп I. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia