ЭнтальпіяЭнтальпі́я, ці цеплазмяшчальнасць (стар.-грэч.: ἐνθάλπω [enthálpō] — «награваю») — поўная энергія сістэмы, у дадзеным выпадку такая энергія, якую можна цалкам перавесці ў цеплыню. Гісторыя з'яўлення паняццяСамыя раннія працы, звязаныя з гэтай велічынёй з'явіліся ў 1875, калі Дж. Гібс (1839—1903) увёў «цепллавую функцыю сталага ціску». Аднак Гібс не карыстаўся словам «энтальпія» ў сваіх працах. Само слова «энтальпія» упершыню з'яўляецца ў навуковай літаратуры ў 1909 у публікацыі Дж. Дальтона (1766—1844). Згодна гэтай публікацыі па прапанове Гайкэ Камерлінг-Онэса[1] (1853—1926) назва «энтальпія» была замацавана за гэтай велічынёй. АбазначэннеНа працягу многіх гадоў для абазначэння энтальпіі выкарыстоўваліся розныя знакі. У 1922 годзе А. Портэр прапанаваў сімвал (ад англ.: heat content — цеплазмяшчальнасць) як агульнапрыняты стандарт, які выкарыстоўваецца і па сённяшні дзень[1]. У тэрмадынаміцы таксама шырока карыстаюцца абазначэннем энтальпіі літарай . Размернасць энтальпіі у Міжнароднай сістэме адзінак СІ — джоўль (Дж). Фізічны сэнс энтальпііЭнтальпія складаецца з сумы ўнутранай энергіі і здабытку ціску на аб'ём[2]: Энтальпія — з'яўляецца экстэнсіўнай велічынёй (залежыць ад масы і аб'ёму сістэмы), то бок мае ўласцівасць адытыўнасці. Каб зрабіць яе інтэнсіўнай велічынёй трэба падзяліць яе абсалютнае значэнне на масу цела: Тады на адзінку масы рэчыва [Дж/кг] формула для энтальпіі мае выгляд: дзе
Змяненне энтальпііНа практыцы, у асноўным, разлічваюць толькі змяненне энтальпіі каб, напрыклад, вызначыць страты энергіі. Змяненне энтальпіі ў дыферэнцыяльнай форме: Энтальпія ёсць функцыя стану сістэмы — яе змяненне не залежыць ад спосабу пераходу ў канцавы стан сістэмы з пачатковага. У ізабарным працэсе (p=const) змяненне энтальпіі тоесна колькасці цеплыні, перададзенай сістэме, тады ураўненне прымае выгляд: таму энтальпію яшчэ называюць цеплавой функцыяй. Пры сталым ціску энтальпію таксама выражаюць праз цеплаёмістасць цела: ці дзе:
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia