Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі
Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі (ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg; 7 мая 1794, Лангенбург — 12 красавіка 1860, Бадэн-Бадэн) — чацвёрты князь дому Гогенлоэ-Лангенбург. БіяграфіяЭрнст Крысціян Карл Гогенлоэ-Лангенбургскі — старэйшы сын князя Карла Людвіга Гогенлоэ-Лангенбургскага і яго жонкі графіні Амаліі Генрыэты Сольмс-Баруцкай (1768—1847). Эрнст правучыўся тры гады ў Цюбінгенскім і Гайдэльбергскім універсітэтах, затым паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію. У 1819 годзе стаў дэпутатам вюртэмбергскага саслоўнага сходу. Слабое здароўе вымусіла Эрнста адмовіцца ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Памёр падчас знаходжання ў Бадэн-Бадэне і быў пахаваны ў Лангенбургу. Нашчадкі18 лютага 1828 года Эрнст Гогенлоэ-Лангенбургскі ажаніўся ў Кенсінгтонскім палацы з прынцэсай Феадорай Лайнінгенскай, адзінай дачкой Эміха Карла Лайнінгенскага і яго другой жонкі прынцэсы Вікторыі Саксен-Кобург-Заальфельдскай, старэйшай сястры ад адной маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі. У шлюбе з Феадорай Лайнінгенскай нарадзіліся:
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia