Вялікае Герцагства Бадэн
Вялікае Герцагства Бадэн (ням.: Großherzogtum Baden) — гістарычная дзяржава на паўднёвым захадзе Германскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1806 года па 1918 гады. ГісторыяПапярэднік Вялікага герцагства, маркграфства Бадэн было створана ў XII стагоддзі і затым падзелена на некалькі зямель, якія ў 1771 годзе былі зноў аб’яднаны ў адзінае маркграфства. У 1803 годзе Бадэн стаў курфюрствам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Паводле Прэсбургскага міру 1805 года да Бадэна было далучана старадаўняе радавое ўладанне герцагаў цэрынгенскіх — Брэйсгау. У 1806 годзе тэрыторыя Бадэна пашырылася ў сувязі з распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзякуючы ўступленню ў Рэйнскі саюз, Бадэн быў перайменаваны ў вялікае герцагства і да яго далучана большая частка фюрстэнбергскіх уладанняў, ландграфства Клетгау, княства Лайнінген і іншыя. У 1815 годзе Вялікае герцагства далучылася да Германскага саюза. У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бадэн быў цэнтрам рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1849 годзе Бадэн стаў адзінай германскай дзяржавай-рэспублікай, праўда, на кароткі час: рэвалюцыя ў герцагстве была задушана прускімі войскамі. Вялікае Герцагства Бадэн засталося незалежным аж да стварэння Германскай імперыі ў 1871 годзе. Пасля рэвалюцыі 1918 года Бадэн стаў часткай Веймарскай рэспублікі (гл. Рэспубліка Бадэн). УрадГлава дзяржавы — Вялікі герцаг, заканадаўчы орган — Бадэнскі саслоўны сход (Badische Ständeversammlung), што складаўся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу. Выканаўчы орган — Бадэнскае дзяржаўнае міністэрства (Badische Staatsministerium), якое прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць. Вялікія герцагі з дынастыі Цэрынгенаў:
Адміністрацыйны падзелТэрыторыя Бадэна была падзелена на акругі (Landeskommissärbezirk) (да 1864 года — kreis), акругі на раёны (bezirksamt), раёны на абшчыны (gemeinde). На чале раёна стаялі амтманы (amtmann), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя саветы (gemeinderat), на чале абшчын бургамістры ці старосты (gemeindevorsteher)[крыніца?].
Прававая сістэмаВышэйшы судовы орган — Карлсруйскі Оберландэсгерыхт (Oberlandesgericht Karlsruhe), раней — вышэйшы надворны суд (Oberhofgericht Mannheim), суды апеляцыйнай інстанцыі — ландгерыхты (landgericht), раней — раённыя і надворныя суды (kreis- und hofgericht) (да 1864 г. — надворныя суды (hofgericht)), суды першай інстанцыі — амтсгерыхты (amtsgericht) (да 1857 — бецыксамты).
Сілавыя структуры![]() ![]() Рашэннямі ландтага Вялікага герцагства Бадэн у 1868 годзе ў дзяржаве была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць. У сілу Ваеннай канвенцыі, ад 25 лістапада 1870 года, Бадэнскія войскі ўтваралі складовую частку Прускай арміі, а з 1 мая 1871 года Бадэнская армія разам з дзвюма прускімі пяхотнымі палкамі і адным прускім кавалерыйскім палком склалі 14-ы корпус германскай імперскай арміі, з галоўным упраўленнем у горадзе Карлсруэ і дывізіённымі ўпраўленнямі ў гарадах Карлсруэ і Фрайбургу. Фарміраванні
Насельніцтва
ЭканомікаГрашовая адзінка — марка (да 1871 года — Бадэнскі гульдэн), разменная манета — пфеніг. Аператар чыгуначных паведамленняў — Вялікагерцагскія дзяржаўныя чыгункі (Großherzoglich Badische Staatseisenbahne), трамвай існаваў у Мангейме, Гайдэльбергу, Фрайбургу, Карлсруэ, Пфорцгайме аператар пошты і тэлефона — Бадэнская дзяржаўная пошта. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia