Юзаф Брант
![]() Ю́заф Брант (польск.: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын — 12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст. БіяграфіяНавучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхене. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу. У 1877 ажаніўся з Аленай з Вайцехоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцця. Цяпер там размяшчаецца знакаміты Цэнтр польскай скульптуры. ТворчасцьПісаў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, звязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і шведскімі войнамі XVII стагоддзя. Творчасць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэнне трылогіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыеўскі»). Да пераемнікаў творчасці Юзафа Бранта належаў між іншых Уладзіслаў Шэрнер. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia