Юзаф Коцел
Юзаф Коцел герба «Пелікан» (польск.: Józef Kociełł; 20 верасня 1764 — 18 кастрычніка 1810) — палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года, эміграцыйны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 20 верасня 1764 года ў сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генерала-маёра войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Ганны з Тышкевічаў. Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і Св. Станіслава (1791). У 1788 годзе пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павета. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасці Пастаяннай Рады. У 1791 годзе належаў да Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі. У 1794 годзе ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касцюшка крытыкаваў яго за бяздзейнасць. Належаў да правага крыла кіраўнікоў паўстання, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за яго «левую» дзейнасць. Пасля паўстання эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810 года. Пахаваны быў у в. Беніца. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia