Юзюк Фарботка
Юзюк Фарбо́тка, поўнае імя Язэ́п Аўгусці́навіч Фарбо́тка або Юзаф Фарботка (5 верасня 1893, в. Налібакі, Мінскі павет, Мінская губерня, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць; крыптанімы: І. Ф.; Ф. І.; Ю. Ф.; Ю. Ф.-ко) — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. БіяграфіяСкончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 годзе, да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 удзельнічаў у працы клуба «Беларуская хатка». У 1918—1920 гадах уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Мінску. У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі на перамовах з Украінскай Народнай Рэспублікай, дзе абмяркоўваліся вайскова-палітычныя пытанні і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. У Кіеве была створаная сумесная гандлёвая палата, Беларуска-Украінскае Таварыства Збліжэння. Дэлегацыя забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь. У 1919 працаваў акцёрам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асветніцкага аддзела Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску. У 1920—1924 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля працаваў там выкладчыкам заалогіі. У 1922 годзе Фарботку згадвае Яўхім Карскі ў трэцім томе «Беларусаў». У 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў таксама ў Ваяводскай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленні. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі (Польшча). ТворчасцьДэбютаваў вершамі «Зацьменне», «Зруйнаваў» у Нашай Ніве ў 1912 годзе. Друкаваўся пад крыптанімамі «І. Ф.», «Ф. І.», «Ю. Ф.», «Ю. Ф.-ко» і іншымі. Пад уплывам Максіма Багдановіча пісаў санеты, трыялеты. Творчасць Фарботкі прасякнута болем за лёс роднага краю, верай у яго лепшую будучыню, лірызмам (верш «Баліць мая душа і сэрца цяжка б’ец-ца…», 1914; санеты «Памяці забітага брата», 1915; «Санет: А. Зязюлю», 1916; «Памяці Максіма Багдановіча», 1918; артыкул «Згукі сусветнай вайны 1914—1918 гт. у беларускай паэзіі», 1919). На беларускую мову пераклаў урывак паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы Уладзіміра Бенядзіктава і іншых. У кнізе «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» (1920) расказаў пра гісторыю беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст. на фоне нацыянальна-вызваленчай барацьбы народа. Займаўся мастацкай фатаграфіяй у «Віленскім фотаклубе» Яна Булгака. Сям’яБыў жанаты з Уладзяй (Уладзіславай) — дачкой Альберта Паўловіча. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia