Юрацішкаўскі сельсавет
Юра́цішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Юрацішкі. Плошча — 14548 га[1]. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юрацішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макуцкага сельсавета[2]. 23 снежня 1957 года вёска Юрацішкі набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны[3]. 2 снежня 1959 года Юрацішкаўскі сельсавет утвораны зноў з цэнтрам на станцыі Юрацішкі і пералічэннем у яго склад населеных пунктаў: Асіпаўка, Бокшышкі, Грушанцы, Гумнішчы, Дунічы, Келайці, Куль-Юзэфава, Кузьмянка, Ляпешкі, Мількі, Пасека, Пойдзішкі, Пунішчы, Чашэйкі і станцыя Юрацішкі са складу Трабскага сельсавета; Адамава, Гялуці, Заельнікі, Каркеняты, Крылішкі, Лабачы, Людвінова, Малахі, Масека, Навікі, Паболі, Пакуці, Піраты, Цянюкаўшчына, Чарнэлі, Шавёлы, Якунь, Яросмішкі з адміністрацыйнага падпарадкавання Юрацішкаўскага пассавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 3 мая 1962 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Юрацішкаўскага пассавета. 15 мая 1963 года да пассавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Баруцішкі, Гердушы, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Крычнікі, Кярвелі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селешчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, Шыловы Бор, Эгерды, Юнкавічы і Яцкава)[5]. 19 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Такарышкаўскага сельсавета перададзены 18 населеных пунктаў (Баруцішкі, Гердушкі, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Кірвелі, Крычнікі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селішчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, хутар Шыльвы Бор, Эйгерды, Юнкавічы і Яцкава)[6]. 23 студзеня 2014 года Юрацішскаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1]. Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў, без Юрацішак) — 1413 чалавек[7], з іх 96,0 % — беларусы, 2,2 % — палякі, 1,5 % — рускія[8]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 2271 чалавек[9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia