Князікоўскі сельсавет
Князіко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Князікоўцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Некрашскага сельсавета[1]. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Суражскага сельсавета перададзена вёска Войтавічы[2]. 9 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суражскага (11 населеных пунктаў: Войтавічы, Вялікая Показь, Вялікая Почарня, Граблі, Дулькі, Забалаць, Кавалі, Кузьмы з хутарамі, Малая Показь, Некрашы і Пакуці) і Ліпнішкаўскага (8 населеных пунктаў: Андрушкі, Вялікія Князікоўцы, Дарашы, Ліпнішскія з хутарамі, Малыя Князікоўцы, Новая Жыжма, Сонтакі, Сцігане) сельсаветаў[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia