Юрый Іванавіч Нікіфараў
Юрый Іванавіч Нікіфараў (20 лютага 1937, с. Соміна, Баксітагорскі раён, Ленінградскай вобласці — 18 чэрвеня 2003, Бабруйск) — беларускі мастак-графік, акварэліст, педагог. Біяграфія
Працаваў у станкавай графіцы і акварэльным жывапісе[1]. Аўтар манументальных кампазіцый на вуліцах Бабруйска — каляровых зграфіта з выявамі дзяўчыны ў хустцы і хлопца з кнігай на будынку Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 46, а таксама яшчэ аднаго манахромнага зграфіта[2]. Значная частка твораў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне:
Асноўныя творы: графічныя лісты «Бацькі і дзеці», «Вясна 1944 года», «Жнівень 1982 года», «Набат», «Звер чакае», трыпціх «Слова пра паход Ігараў»; серыі «Да зорак», «Славянская сюіта»; графічныя кампазіцыі: «О, Іспанія!», «Элада—70», «Мір» і інш. Ілюстраваў творы Бертальда Брэхта, Дантэ Аліг’еры, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, фондах Беларускага саюза мастакоў. Асабістай кар'ерай не цікавіўся, адкрыў шлях у мастацтва шматлікім маладым талентам. ПамяцьУ 1997 годзе мастак Уладзімір Рубцоў прысвяціў Юрыю Нікіфараву, свайму сябру, жывапісны твор «Добры дзень, спадар Нікіфараў!»[3]. 23 лютага 2007 года ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага была адкрыта персанальная выстаўка карцін Юрыя Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай «Успаміны аб Юрыі Нікіфараве». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia