2007 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва Барыс Аракчэеў , «Чыстае неба», 2007. Палатно, алей. 18 х 34 см
2007 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва .
Падзеі
30 студзеня — 5 лютага : выстаўка ізраільскіх фатографаў «Пераводныя карцінкі» ў рамках кніжнай выстаўкі «Дні яўрэйскай кнігі», галерэйна-выставачны комплекс, Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 1]
14 лютага : Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Кветкавы рай», галерэйна-выставачны комплекс, Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 2]
15 лютага : выстащка карцін мастакоў Ірыны Гілеп і Паўла Дзімітрыядзі ў рамках Дзён грэцкай культуры, галерэйна-выставачны комплекс, Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
24 лютага : персанальная выстаўка «Палітра ўражанняў» (мастак Анатоль Бараноўскі , Алена Бараноўская, Віталь Герасімаў, Глеб Герасімаў). Карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. М. Пранішнікава. г. Светлагорск.
28 лютага : адкрыццё выстаўкі выстаўка «Натхненне эцюда», Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Магілёў [ 3]
21 сакавіка — 4 красавіка : выстаўка літоўскага фатографа Кястуціса Стошкуса «Вільня. Фотаздымкі старога горада», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
3 красавіка — 13 мая : выстаўка «Масква і масквічы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 4]
12 красавіка : Міжнародная мастацкая выстаўка «Homo pulcher» («Чалавек прыгожы»), Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
17 мая : адкрыццё выстаўкі «Рышард Май і яго вучні», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
19 мая : Ноч музеяў
25 мая — 15 верасня : выстаўка «Палоннікі прыгажосці», арганізаваная сумесна з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэяй , Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
25 мая : адкрыццё выстаўкі графікі Анатоля Тычыны «Мой Мінск», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
28 мая — 18 чэрвеня : выстаўка твораў Валерыя Песіна «Усё будзе добра!», кінатэатр «Перамога» , Мінск[ 5]
30 мая — 11 ліпеня : Міжнародная мастацкая выстаўка «Чалавек і кола», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
23 чэрвеня — 23 ліпеня : выстаўка твораў народнага мастака Беларусі Анатоля Анікейчыка (1932—1989) «Рамантыка вобраза», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
13 ліпеня : Мастацкая выстаўка «Экслібрысы Міколы Рыжага », Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 6]
17 ліпеня : адкрыццё міжнароднага мастацкага праекту «Сеанс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
9 жніўня — 25 жніўня : выстаўка «Сяргей — Селіханаў — Канстанцін », Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 7]
31 жніўня — 1 кастрычніка : выстаўка скульптуры і графікі Андрэя Асташова «З каханнем да Мінска…», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
5 верасня — 5 лістапада : выстаўка «Скарбы старажытнага мастацтва. Абразы, кнігі, мастацкае ліццё XII—XX стст.», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
5 верасня — 11 кастрычніка : Міжнародная мастацкая выстаўка «Зразуменне міфа», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
7 верасня : адкрыццё выстаўкі акварэляў Ніны Маргаевай «Мегаполіс», філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя»
18 верасня : адкрыццё фотапраекта Вадзіма Качана «Мінск. Прагулкі па горадзе», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
21 верасня : выстаўка «Белыя росы», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
28 верасня — 8 кастрычніка : фотавыстаўка Юрыя Сяргеевіча Іванова «Паміж белым і чорным», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
5 кастрычніка — 6 лістапада : выстаўка твораў Вадзіма Аладава «Людзі і манекены», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 8]
12 кастрычніка — 10 лістапада : выстаўка твораў жывапісу і графікі Мікалая Селяшчука «Зорка Мікалая Селешчука», прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 9]
16 кастрычніка : ІІ Міжнародны фестываль пейзажу, прысвечаны В. Цвірко , Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 10]
25 кастрычніка — адкрыццё выставкі твораў Вікторыі Ільіной «Правінцыя», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
26 кастрычніка : урачыста была адкрыта памятная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілеўны Аладавай , Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», Пружаны[ 11]
1 лістапада — 1 снежня : выстаўка «Беларуская гравюра другой паловы XX стагоддзя», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 12]
15 лістапада : адкрыццё выстаўкі «Краявід і нацюрморт . Жывапіс Латвіі ХХ стагоддзя», арганізаванай пры садзейнічанні Амбасады Латвіі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
21 лістапада — 8 студзеня : выстаўка «Мсціслаў Дабужынскі . Старая Літва», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
27 лістапада — 29 снежня : выстаўка рэпрадукцый твораў Напалеона Орды са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве, Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 13]
29 лістапада — 17 снежня : ІІ Міжнародная Талінская ілюстрацыйная трыенале, Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 14]
30 лістапада — 22 снежня : юбілейная выстаўка Уладзіміра Ўладзіміравіча і Тамары Іванаўны Васюкоў «Сумоўе з прасторай», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
30 лістапада — 14 студзеня : выстаўка «Арт-крок», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
17 снежня — 30 снежня : выстаўка, прысвечаная 60-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава , Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 15]
21 снежня — 28 студзеня 2008 : выстаўка жывапісу Валерыя Шкарубы , Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 16]
23 снежня : адкрыццё выстаўкі «Калядны банкет», на якой прадставілі свае творы Валерый Славук (графіка), Ганна Балаш (лялькі і арт-аб’екты), Данііл Парнюк (фота), Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
«Неакрэслены стан» — персанальная выстаўка графікі Андрэя Скіцёва, Літаратурны музей Максіма Багдановіча [ 17]
РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка» былі выданы мастацкія маркіраваныя капэрты, прысвечаныя 125-годдзю беларускіх паэтаў Янкi Купалы i Якуба Коласа . Капэрты змяшчаюць выявы паэтаў на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках адлюстрованы выявы іх дамоў-музеяў. Мастак — Мікола Рыжы
З’явіліся
Памерлі
Галерэя жывапісу
Ігар Цішын «Жарт», 2007. Палатно, алей
Дзяніс Барсукоў «У керамічнай майстэрні», 2007 год, 90 х 80 см, палатно, алей.
Дзяніс Барсукоў «Чалавек і мора», 2007 год, 70 х 80 см, палатно, алей.
Галерэя скульптуры
Максім Пятруль «Сотавая сувязь», h = 21 см, дрэва, сталь
Максім Пятруль , «Стварэнне», h = 21 cm, гіпс (мадэль, частка скульптуры «Стварэнне», калекцыя Райнольда Вюрта)
Зноскі
Гады ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
XIX стагоддзе XX стагоддзе XXI стагоддзе