Юрый Віктаравіч Габоўда
Юрый Габоўда (нар. 6 мая 1989, Мукачэва, Закарпацкая вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец мукачаўскага футбола і Львоўскага вучылішча фізкультуры (трэнер — Алег Родзін)[3]. У асноўным складзе львавян дэбютаваў 24 красавіку 2010 года ў гульні з кіеўскім «Дынама» (перамога 1:0), выйшаўшы на замену на 90-й хвіліне. У матчы 1/16 Кубка Украіны «Гарняк-Спорт» (Камсамольск) — «Карпаты» зрабіў хет-трык, а каманда перамагла 5:0. Падтрымлівае сяброўскія адносіны з львоўскімі фанатамі, адзін з улюбёнцаў ультрас «Карпат». Улетку 2011 года падпісаў кантракт з «Крыўбасам» (Крывы Рог)[4] на тэрмін 1 год. Улетку 2012 перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю». 11 сакавіка 2014 года атрымаў статус вольнага агента. Супрацоўніцтва паміж клубам і гульцом было спынена па пагадненні бакоў[5]. 26 сакавіка 2014 падпісаў кантракт па схеме «2+2» з львоўскімі «Карпатамі», але ўлетку таго ж года «Карпаты» і Габоўда разарвалі кантракт. У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў гэтаму клубу[6]. Пазней накіраваўся на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», з якім у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[7]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе клуба і стаў адным з яго лідараў, дапамог па выніках сезона 2015 заняць высокае пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні чэмпіянату цікавасць да Габоўды стала праяўляць мінскае «Дынама». Са студзеня 2016 года паўабаронца знаходзіўся ў сталічным клубе на праглядзе, які скончыўся падпісаннем кантракта[8]. Замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, спачатку выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але пазней стаў часцей гуляць у якасці левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Дынама»[9]. У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Александрыі», але вырашыў не падпісваць кантракт[10]. У лютым 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі «Рух»[11] і дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У ліпені 2017 года перайшоў у венгерскі клуб «Балмазуйвараш»[12], а ў чэрвені 2018 года змяніў яго на «Халадаш»[13], дзе гуляў да снежня 2019 года. У студзені 2020 года стаў іграком «Дэбрэцэна»[14], аднак не здолеў па выніках сезона 2019/20 выратаваць каманду ад вылету ў другі дывізіён. У жніўні 2020 года зноў апынуўся ў Беларусі, папоўніўшы склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[15], дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[16]. У пачатку 2022 года быў пераведзены ў дубль жодзінцаў, неўзабаве вярнуўся ў асноўны склад. У сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[17]. У хуткім часе пераехаў у Прагу і далучыўся да мясцовай «Дуклы», а ў жніўні 2022 года перабраўся ў «Сокал» з Гостаўня. У ліпені 2023 года атрымаў пасаду спартыўнага дырэктара ў акадэміі ровенскага «Вераса»[18]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia