Юрый Караль Хадкевіч
Юрый Караль Хадкевіч (2 жніўня 1646, м. Блудзень — 1691) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (з 1678), палкоўнік каралеўскі, стараста блудзенскі[3]. БіяграфіяНарадзіўся ў шляхецкай сям’і герба «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696). Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае. Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў. На сейме 1678 года прызначаны дапаможнікам пастаянным пры каралі. У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча. Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, ад Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе. Юрый Караль Хадкевіч памёр у 1691 годзе і пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў Супраслі[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia