Юрый Парыгоравіч Ужанцаў

Юрый Парыгоравіч Ужанцаў
Дата нараджэння 24 лютага 1928(1928-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1979(1979-11-10) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Юрый Парыгоравіч Ужанцаў (24 лютага 1928, Табольск — 10 лістапада 1979) — беларускі рэжысёр, педагог, заслужаны артыст Беларускай ССР.

Біяграфія

У 1953 годзе пасля сканчэння Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя Луначарскага, працаваў рэжысёрам-стажорам у Вялікім тэатры ў Маскве. З 1955 па 1965 гады з’яўляўся рэжысёрам Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

З 1958 года адначасова выкладаў у Беларускай кансерваторыі. У 1975 годзе становіцца загадчыкам кафедры опернай падрыхтоўкі.

З 1965 года становіцца рэжысёрам Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Творчасць

На тэатральнай сцэне Юрый Парыгоравіч здзейсніў пастаноўкі опер: «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ, «Манон» і «Вертэр[ru]» Ж. Маснэ, «Калючая ружа» Ю. Семянякі, «Церам — церамок» І. Польскага, «Кето і Катэ» В. Далідзэ, «Рафаэль[ru]» А. Арэнскага[ru], «Трубадур» і «Рыгалета» Дж. Вердзі, «Любоўны напітак» Г. Даніцэці (1965), «Андрэй Касценя» М. Аладава, аперэт «Карневільскія званы[ru]» Р. Планкета[ru], «Цыганскі барон[ru]» І. Штрауса.

У Беларускай кансерваторыі паставіў спектаклі «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта, «Травіята» Вердзі, «Павел Карчагін» П. Падкавырава.

Зноскі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya