Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі
Юрый (Юрась) Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (9 лістапада 1948, мястэчка Даўгінава, Вілейскі раён — люты 15 лютага 1997) — беларускі графік. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1]. БіяграфіяБацька Павел Герасіменка быў мастаком-самавучкам. Сям'я пераязджае жыць у Маладзечна. Потым мастак паступае ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыцца на графічным аддзяленні Шаранговіча[2]. У 1972 годзе Юрый Герасіменка выконвае «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. У 1977 годзе Ю. Герасіменка абараняе дыплом мастака-графіка. Мастак ілюструе кнігі Быкава, Зуёнка. За ілюстраванне кнігі апошняга ў 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені Рэспубліканскага конкурсу кнігі[2]. У 1982 годзе за ілюстрацыі да кнігі Коласа ўзнагароджаны дыпломам Ф. Скарыны і дыпломам 2 ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі[2]. Аўтар першага герба Маладзечна (1988, Папараць-кветка)[3]. Ад 1995 года выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Быў ініцыятарам стварэння ў музвучэльні аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Памёр у 1997 годзе. Пахаваны ў Даўгінаве[2]. Дыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі. Са спадчыны мастакаПрацы Юрася Герасіменкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых музеях краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы[2]. Ілюстрацыі да кніг
Партрэты
Станковыя работы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia