Юрый Уладзіміравіч Кавалёў
Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Балтыка» з Калінінграда і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[5]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам»[8]. Нездолеў замацавацца ў складзе «кананіраў», часцей заставаўся на лаўцы запасных. У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе «Арсенала», гуляў за фарм-клуб «Арсенал-2» у трэцім дывізіёне. У верасні 2021 года перайшоў у «Арэнбург»[9]. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2024 года пакінуў «Арэнбург»[10] і неўзабаве накіраваўся на прагляд у калінінградскую «Балтыку», з якой у лютым падпісаў кантракт[11]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. 10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia