Ягор Ягоравіч Батальёнак
Ягор Ягоравіч Батальёнак (нар. 19 верасня 1946, вёска Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіўся 19 верасня 1946 года ў вёсцы Вялікія Труханавічы Віцебскай вобласці[1]. Вучыўся ў Грынькоўскай сярэдняй школе. Скончыў у 1968 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова[1]. Працаваў у Бягомльскай школе-інтэрнаце, у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Жыве ў г. Мінску[1]. ТворчасцьПрацуе пераважна ў жанры пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Повязь», «Цвіце сад», «Лета на Віцебшчыне», «Ажыны», «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Дзе сон-трава» (1986), «Бабіна лета», «Напрадвесні», «Прыйшоў Ілья», нізка пастэляў «Родны край». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, мастацкім цэнтры «Жыльбел», фондах Міністэрства культуры Расіі[1]. Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Іспаніі, Галандыі, Арабскіх Эміратах, Італіі, Польшчы, Германіі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia