Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман
Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман (польск.: Jadwiga Moszyńska-Heltman; 1886, Глуск — 1946) — савецкая і беларуская паэтэса-перакладчык, левы грамадскі дзеяч і педагог; звязана з асяроддзем палякаў на Беларусі, тварыла на польскай мове. Жонка Стэфана Гельтмана, маці Віктара Гельтмана. БіяграфіяНарадзілася ў 1886 годзе ў Глуску, ў Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і аптэкара[2]. Вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1904—1907). Студэнткай прымала ўдзел у маладзёжным рэвалюцыйна-дэмакратычным руху. Да гэтага часу адносяцца і яе першыя вершы, прысвечаныя рэвалюцыйнай барацьбе моладзі («Адозва», 1906 г.). З 1917 г. працавала ў Мінску, стала членам «Польскага сацыялістычнага аб’яднання». У 1921—1931 гг. выкладала ў польскім педтэхнікуме імя Людвіка Варынскага і ў педагагічным інстытуце ў Мінску, прымала ўдзел у рабоце польскага сектара Акадэміі навук БССР. У 1932—1937 гг. выкладала польскую мову ў Ваеннай Акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве. У 1937 г. рэпрэсіравана савецкай уладай і выслана ў Казахскую ССР[3]. У 1920-я гады стала першым складальнікам падручнікаў і буквара для польскіх школ у Беларусі, часта выступала ў перыядычным друку з апавяданнямі, нарысамі — «Першая кніга для чытання», «Другая частка лемантара» (1926), «Другая кніга для чытання» (1928)[3]. Супрацоўнічала з польскамоўным прэсавым арганам Камуністычнай Партыі Беларусі — часопісам «Орка»[4]. Пераклала на польскую мову асобныя вершы і паэму Я. Купалы «Над ракой Арэсай», «Выбраныя апавяданні» Ц. Гартнага (1929), «Выбраныя вершы» А. Александровіча (1932), аповесці «Салавей» З. Бядулі (1931), «Дрыгва» Я. Коласа (1936), урыўкі з паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка». Член польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, член Саюза пісьменнікаў СССР[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia