Віктар Сцяпанавіч Гельтман
Віктар Сцяпанавіч Гельтман (9 кастрычніка 1926, г. Мінск — 21 жніўня 1985) — беларускі геабатанік. Доктар біялагічных навук (1974)[1]. БіяграфіяВ. С. Гельтман — сын Стэфана Гельтмана і Ядвігі Машынскай-Гельтман. Пасля таго, як у 1937 годзе бацькі былі рэпрэсаваныя, выхоўваўся ў дзіцячым доме. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1954 годзе. З 1957 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР, з 1978 загадчык лабараторыяй прадуктыўнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў[1]. Пад кіраўніцтвам В. С. Гельтмана абаронены тры кандыдацкія дысертацыі (І. А. Салановіч, В. В. Маўрышчаў, В. Д. Гуцэвіч)[2]. Навуковая дзейнасцьЗ імем Івана Данілавіча Юркевіча звязана ўся навуковая дзейнасць Віктара Сцяпанавіча. Пад яго кіраўніцтвам Віктар Сцяпанавіч прайшоў аспіранцкую падрыхтоўку і ў 1959 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тыпы бярозавых лясоў Палескай нізіны». У доктарскай дысертацыі В. С. Гельтмана «Эколага-геаграфічны і тыпалагічны аналіз лясной расліннасці Беларусі», якую ён паспяхова абараніў у 1974 г., дадзены глыбокі аналіз даследаванняў па геаграфіі, тыпалогіі і раянаванню лясной расліннасці Беларусі. Навуковыя працы па вызначэнні лесатыпалагічных комплексаў, метадах і прынцыпах геабатанічнага і лесарасліннага раяніравання, картаграфавання лясной расліннасці. Аўтар канцэпцыі аб лясных асацыяцыях як прычынных катэгорыях тыпу лесу. В. С. Гельтманам апублікавана 183 навуковыя працы, у тым ліку 8 буйных манаграфій, 140 навукова-папулярных, энцыклапедычных, юбілейных і іншых артыкулаў. Пад яго рэдакцыяй выйшла шмат манаграфій, зборнікаў і іншых выданняў. Асноўныя працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі[2]. Навуковыя працы
УзнагародыЗа цыкл работ па вывучэнні расліннага покрыва Беларусі Віктару Сцяпанавічу з групай супрацоўнікаў у 1972 годзе[1] прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia