Стэфан Лявонавіч Гельтман
Стэфан Лявонавіч Гельтман (4 кастрычніка 1886, Замасць — 20 верасня 1937) — рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, дзяржаўны дзеяч БССР[2]. Муж Ядвігі Машынскай-Гельтман, бацька Віктара Гельтмана. Працаваў наркамам земляробства БССР, старшынёй Дзяржплана БССР, намеснікам старшыні Саўнаркама БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў польскай інтэлігенцыі сям’і ў Замасці. Бацька, Лявон Францавіч Гельтман, быў пляменнікам вядомага публіцыста і рэвалюцыйнага дзеяча Віктара Гельтмана і працаваў з 1899 года лекарам бальніцы Святога Мікалая ў Замасці[3]. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Радаме. У 1905 годзе пачаў вучобу на філасофскім і прыродна-агранамічным факультэтах Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Рэдагаваў моладзевы левы часопіс «Głos ». Быў членам Саюзу сацыялістычнай моладзі, а з 1908 да 1910 належаў да польскай сацыялістычнай партыі , кіраваў моладзевай арганізаціі «Spójnia» у Кракаве. У 1912 годзе працаваў выкладчыкам у Галотчыне пад Цяханавам, аграномам на Падляшшы і ў Віленскім сельскагаспадарчым таварыстве. У час Першай сусветнай вайны з 1915 года[2] жыў у Мінску, дзе стаў членам Польскага таварыства ў падтрымку ахвяр вайны. У 1917 годзе стаў членам РСДРП (б), з’яўляўся адным з рэдактараў сацыялістычнай газеты «Польская праўда»[2]. На выбарах у чэрвені 1917 атрымаў мандат члена гарадскога савета ў Мінску па спіску Польскага сацыялістычнага аб’яднання[2], які атрымаў 8 % галасоў у маштабах горада, у канкурэнцыі з нацыянальна-дэмакратычным Польскім выбарчым камітэтам[4]. Як актыўны член бальшавіцкага руху быў членам Выканаўчага камітэта Саветаў салдацкіх і рабочых у Мінску. У студзені 1918 года ён быў прызначаны камісарам пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту[2]. З сакавіка па лістапад 1918 года ў палоне ў немцаў у лагеры ў Хафельбергу . Пасля вызвалення з 1919 г. — намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР[2]. У 1920 кіраваў сельскагаспадарчым аддзелам у Часовым рэвалюцыйным камітэце Польшчы . ![]() У 1921—1924 гг. — Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)[2]. У 1924—1925 гг. быў наркамам земляробства[2], а затым старшынёй Дзяржплана БССР, Эканамічнага савета і намеснік старшыні СНК БССР, з 1925 г. — рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску, а з 1927 г. — загадчык польскага сектара Інстытута Беларускай культуры[2]. Ён быў актыўным членам Камуністычнай партыі Беларусі, уваходзіў у ЦК (1924—1929). Ён быў членам ЦВК Беларускай ССР (1924—1929), член прэзідыума (1926—1929)[2]. У 1930-я гады працаваў у РСФСР, у Наркамаце зернасаўгасаў СССР[2]. Падчас «вялікай чысткі» 5 красавіка 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС. 20 верасня 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да пакарання смерцю за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі ПВА», расстраляны ў той жа дзень[5]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках і пахаваны ананімна. Рэабілітаваны 31 сакавіка 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Эканамічная дзейнасцьУ 1919—1920 гг. прымаў удзел у выпрацоўцы аграрнай палітыкі ЛітБелу, актыўна публікуючы ў «Звяздзе» і адстойваючы погляды, блізкія да Р. Люксембург, В. Міцкевіча-Капсукаса і З. Ангарэціса, а ў пачатку 1920-х гадоў — адзін з першых у эканамічнай літаратуры БССР даў аналіз і ацэнку гэтай палітыкі. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны першыя планы аднаўлення сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыйных работ у БССР і Зямельны кодэкс БССР 1925 года, у якім прызнавалася неабходнасць свабоднага выбару сялянамі формаў землекарыстання, шэраг рынкавых з’яў у беларускай вёсцы (арэнда зямлі, наём рабочай сілы). У сярэдзіне 1920-х гадоў адстойваў неабходнасць пашырэння рамак рынкавых адносін у беларускай вёсцы, а таксама распрацоўваў праблемы станаўлення кан’юнктурных назіранняў у БССР. Навуковыя працыАўтар навуковых прац па аграрных пытаннях, праблемах кан’юнктуры і планавання, польскім рэвалюцыйным руху[2]:
Прадмова С. Гельтмана да зборніка дакументаў «Rok 1863 na Mińszczyźnie»[6], апублікаванага ў 1927, стала нагодай да пераследу аўтара і абвінавачванняў у нацыянал-бальшавізме[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia