Язэп Гаўрылік
Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вілейскі павет — 8 снежня 1937, Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі[1]. БіяграфіяНарадзіўся 6 красавіка 1893 года ў в. Калодчына Вілейскага павета. Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 годзе — адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы[1]. ![]() У 1928 годзе абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства[1]. Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне»[1]. Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне»[1]. У маі 1930 года без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1931 годзе быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 годзе абменены на палітычных вязняў з СССР[1]. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР. ![]() Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада 1937 года «тройкаю» НКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу[2][3]. Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм[4]). Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia