Язэп Язэпавіч Сайкоўскі
Язэп Язэпавіч Сайкоўскі (псеўданім Юзя Шчупак; 1890, Радашковічы — 1936, там жа) — беларускі паэт, публіцыст, дзяяч прыкладнога мастацтва. Паходзіў са збяднелай шляхты-аднадворцаў герба Гжымала. Бацька — муляр. Скончыў тры класы царкоўна-парафіяльнага вучылішча ў Радашковічах. Працаваў мулярам. Выконваў мазаічныя работы ў Радашковічах, Івянцы, Заслаўі, Мінску, Красным. Арганізатар і пастаноўшчык аматарскіх беларускіх спектакляў у родным горадзе, сам быў у іх акцёрам («Міхалка» Далецкіх, Купалава «Паўлінка» і інш.). Пахаваны на каталіцкай частцы мясцовых могілак. Упершыню выступіў у друку з вершам «Весела, смела…» у «Нашай ніве» ў 1908 годзе. Друкаваў вершы ў 1908-12 гадах. Аўтар нататак аб культурных падзеях. Вершы перакладаў на ўкраінскую мову Мікіта Шапавал, яго сучаснік. Біяграфію даследаваў Генадзь Каханоўскі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia