Яніна Бранеўская
Яніна Бранеўская (у дзявоцтве Куніг; 5 жніўня 1904, Каліш — 17 лютага 1981, Варшава) — польская пісьменніца, публіцыст, настаўніца. Маёр польскага войска. Пэўны час жыла ў Беларусі. Аўтар дзіцячых твораў, успамінаў. БіяграфіяБацькі былі нямецкага паходжання. Маці — Ядвіга Геер, павітуха. Бацька — Гуга Оскар Куніг, слесар. Скрнчыла сем класаў гімназіі ў Калішы, на пачатку восьмага прыпыніла вучэнне, пераехала ў Варшаву. Тут вучылася ў школе пры Музеі рамёстваў і прыкладнога мастацтва, адначасова працавала акушэркай (1924—1926). Свабодная харцэрка. Восенню 1933 разам з мужам Уладзіславам і суседзямі арыштавана па падазрэнні ў камуністычнай дзейнасці. На наступны дзень вызвалена праз адсутнасць доказаў. Пасля арышту яе звольнілі з працы ў пачатковай школе[2]. Рэдагавала дзіцячы часопіс «Płomyk» (1934-37), ваенны часопіс «Polska Zbrojna» (1944-46). ![]() З пачаткам Другой сусветнай вайны аказалася ў Заходняй Беларусі. Жыла ў Беластоку з кастрычніка 1939, працавала інспектарам у аддзеле народнай адукацыі Беластоцкай вобласці. Карысталася пэўным даверам улад, ёй спрыяў П. Панамарэнка. У ліпені 1940 атрымала дазвол на жыццё ў Беластоку па просьбе Саюза пісьменнікаў БССР. У верасні прынята ў СП. Уваходзіла ў праўленне яго беластоцкага аддзела. Жыла ў Мінску, працавала ў газеце «Sztandar Wolności»[3]. З 1943 года член Саюза польскіх патрыётаў, ваенны карэспандэнт 1-й польскай пяхотнай дывізіі (у складзе савецкага войска). Распрацавала новы дызайн салдацкага знака-арла[4][заўв 1]. Дэпутат Краёвай рады нарадовай з 31 снежня 1944. Прадстаўляла СПП, была беспартыйнай. Пасля вайны ўваходзіла ў Саюз польскіх пісьменнікаў, займала пасаду сакратара партыйнай арганізацыі ПАРП. Мела вялікі ўплыў на культурнае жыццё[5]. Віцэ-старшыня галоўнага савета ZBoWiD (ветэранская арганізацыя). Пахавана з ушанаваннямі на вайсковых могілках Павонзкі 24 лютага 1981. Узнагароджана ордэнамі і медалямі[6]. Сям’я![]() Гуга Оскар Куніг (1878—1941), сын немца з Острава Велькапольскага, у 1930-я жыў у Пшэдбожы, у час нацысцкай акупацыі быў штат-камісарам, арганізаваў гета. Пазней арыштаваны нямецкімі ўладамі, загінуў у лагеры смерці Аўшвіц (Асвенцім). Маці Яніны яшчэ ў 1920-я развялася з першым мужам, другі раз выйшла замуж за Густава Вайсенбурга, які стаў айчымам дзеўцы[7][8]. У Калішы ў 1926 Яніна Куніг узяла шлюб з паэтам Уладзіславам Бранеўскім, з якім нарадзіла дачку Яанну, ці Анку (1929—1954). Дачка была рэжысёрам. Бацькі разышліся ў 1938 (афіцыйна развяліся ў 1946)[9]. З вайны сябравала з Вандай Васілеўскай. ТворчасцьПершая кніга — «Гісторыя лялькі Бальбісі» (Historia gałgankowej Balbisi, 1936). На беларускай мове выйшлі «Вандроўкі меднага грошыка» (1956), «Пра чалавека, які не кланяўся кулям» (1968). Яе творы перакладалі Янка Брыль, Максім Танк, Цімох Зарэчны (з Р. Казаком) Заўвагі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia