Яніна Уладзіславаўна Мянжынская
Яніна Уладзіславаўна Мянжынская (8 кастрычніка 1913, Мінск — 28 снежня 2004, Мінск) — беларускі навуковец, архівістка. БіяграфіяНарадзілася 8 кастрычніка[1] 1913 года ў Мінску[2]. 3 сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Мінскага дзяржаўнага архіва[2]. У час нямецкай акупацыяй у гады Вялікай Айчыннай вайны Яніна Мянжынская займала пасаду загадчыцы архіва Менскага акруговага архіва Менскага акруговага камісарыята. Акрамя яе ў архіве працавала 3 чалавекі: Антон Ганжын, Марыя Бабкова і родны брат Яніны — Вітольд Уладзіслававіч Мянжынскі. У чэрвені 1942 г. месца Ганжына заняў Вацлаў Навакоўскі. У сувязі з тым, што Мянжынская была хворая (недастатковасць мітральнага клапана), яе абавязкі некаторы час у 1942 г. і 1943 г. выконваў Навакоўскі[3]. Паводле А. Шукелойця, у 1941 годзе «ў Гістарычным архіве (у былым касцёле бернардзінцаў) засталася адна маладая прафесійная працаўніца, сп-ня Дзяржынская [відаць, ён блытае яе з Мянжынскай], якая адважна бараніла фонды ад розных валацугаў і зарганізавала нармальную дзейнасць гэтае ўстановы. Архіў камплектаваў па тры асобнікі ўсіх выдаваных кніжак, газет, лятучак, легальных і нелегальных»[4][5]. Нягледзячы на добрасумленнае выкананне супрацоўнікамі архіва сваіх прафесійных абавязкаў, што садзейнічала забеспячэнню захаванасці кінутых на волю лёсу архіваў у гады акупацыі Мінска, яны былі абвінавачаны ў дапамаганні акупантам і падвергліся рэпрэсіям у паваенныя гады[6]. Яніна Мянжынская арыштавана 17 снежня 1944 года ў Мінску па адрасе: вул. Слонімская, д. 40, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКУС 21 ліпеня 1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер НКУС Горкаўскай вобласці (станцыя Сухабязводная). Вызвалена 28 студзеня 1948 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абласнога суда 28 снежня 1989 года. Асабовая справа М. № 29058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2]. Памерла 28 снежня 2004 года ў Мінску[1]. Сям’яБыў шлюбе з Пятром Пятровічам Таміным (1893—1967), з якім мела дачку Марыну (15 чэрвеня 1947 — 5 снежня 1995). У другім шлюбе з Феліцыянам Феліцыянавічам Райскім (1906—1974), чыё прозвішча ўзяла дачка ад першага шлюбу[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia