Ян Віктаравіч Любанскі
Ян Віктаравіч Любанскі (польск.: Jan Lubański; каля 1772 — пасля 1829) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, вайсковец, буйны землеўласнік, масон. Паходжанне і сям'яНалежаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх гербу «Грымала», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Пінскім павеце ВКЛ і Віленскай і Мінскай губернях Расійскай Імперыі. Нарадзіўся ў сям'і Віктара Любанскага і князёўны Ганны Радзівіл. 26 лютага 1818 года ажаніўся ў маёнтку Лошыца са Станіславай Прушынскай (пам. пасля 19 кастрычніка 1827), дачкой Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813), падкаморыя менскага, і Ганны з роду Сямашкаў[1]. Меў двух сыноў:
Службовая і вайсковая дзейнасцьЦывільна-вайсковы камісар і гранічны камісар Пінскага павета ў 1792—1793 гг.[4], люстратар старосцінскіх маёнткаў у 1793—1795 гг., давыд-гарадоцкі земскі спраўнік у 1795—1797 гг., вывадовы дэпутат Пінскага павета ў 1797—1798 гг.[5], мінскі павятовы суддзя з 1798—1801 гг., старшыня 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда ў 1802—1805 гг., калежскі саветнік (1804). У 1808 г. у Мінску на дваранскіх выбарах ён быў адным з чатырох кандыдатаў на пасаду мінскага павятовага маршалка (разам з графам Каралем Чапскім, Міхалам Кастравіцкім і Тадэвушам Гарадніцкім), але быў выбраны Караль Францішкавіч Чапскі (1777–1836)[6]. Удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона, 19 жніўня 1812 г. быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Пінскага павета. Камандзір другога батальёна палка стральцоў літоўскіх[7]. Не вярнуўся з-за мяжы ў Расійскую імперыю адразу пасля вайны. Яго значныя маёнткі ў Пінскім павеце (спадчынны Пінкавічы і паезуіцкі Альбрыхтава, якія ў 1808 г. супольна налічвалі 545 рэвізскіх душ), паводле царскага маніфеста паводле царскага маніфеста 10 (22) снежня 1812 г., быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб[8]. У 1814 г. Ян Віктаравіч Любанскі прыехаў з Польшчы на радзіму і быў выбраны пінскім павятовым маршалкам, але мінскі ваенны губернатар Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў (1758—1852) не зацвердзіў Любанскага на пасаду, бо апошні меў званне палкоўніка польскіх войск, а даў згоду на займанне гэтай пасады яго канкурэнтам — Адамам Томашавічам Скірмунтам (1792–1842)[9]. У 1818 г. — адстаўны палкоўнік польскай службы. Вілейскі павятовы маршалак у 1823—1825 гг., чыноўнік па асобых даручэннях Дэпартамента народнай асветы ў 1825—1826 гг., стацкі саветнік (1826), мінскі павятовы маршалак у 1826—1829 гг.[1]. У 1835 г. выбіраўся дваранамі Мінскай губерні на пасаду ганаровага папячыцеля Мінскай гімназіі (1835–1838 гг.), а ў 1838 г. адмовіўся балатавацца, таму ганаровым папячыцелем быў выбраны граф Канстанцін Ігнатавіч Тызенгаўз (1786—1853)[10]. МасонстваЧлен масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 4-й ступені, звольнены ў 1820 годзе. Член ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы. Пасведчаны каля 1814. Сябра ложы 3-й ступені ў 1818 годзе. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою», масон 3-й ст. у 1818; 4-й ст. — у 1820 годзе. МаёнткіМаёнткі ў Пінскім павеце (спадчынны Пінкавічы і паезуіцкі Альбрыхтава, якія ў 1808 г. супольна налічвалі 545 рэвізскіх душ), паводле царскага маніфеста паводле царскага маніфеста 10 (22) снежня 1812 г., быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб[11]. Набыў у Вілейскім павеце (які да 1842 г. знаходзіўся ў складзе Мінскай губерні, а пасля — Віленскай) маёнтак Любань, дзе ў 1826 г. налічвалася 815 рэвізскіх душ[12], у 1827 г. — 955 душ прыгонных муж. полу[1], у 1836 г. — 1111 душ[13], а таксама меў 17 душ у Мінскім павеце у 1836 г.[14] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia