Ястрабель (Столінскі раён)
Я́страбель[1] (трансліт.: Jastrabieĺ, руск.: Ястребель) — вёска ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца каля возера Чартоўскі Вір (Ятрабельскае). ГісторыяВядома па пісьмовых крыніцах з канца XVIII стагоддзя. У 1795 годзе належала памешчыкам Шчытам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. Пазней уласнасць Кіневічаў. Ястрабель упамінаецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Дубенецкага праваслаўнага прыхода Плотніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года 4 двары. У 1909 годзе ў вёсцы было 7 двароў. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў складзе Польшчы. Паводле першага перапісу насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, вёска (13 двароў) у складзе Плотніцкай гміны Лунінецкага, затым Столінскага паветаў Палескага ваяводства. У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР вёска ў складзе Беларускай ССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы 15 двароў. У сакавіку 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і загубілі яе 2 жыхароў. Станам на 1 студзеня 2002 года ў вёсцы 2 двары. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia