Ятрышнік мужчынскі
Ятры́шнік мужчынскі[1] (Orchis mascula) — від кветкавых раслін роду Ятрышнік (Orchis) сямейства Архідныя (Orchidaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см, з двума авальнымі клубнямі. Сцябло прамастойнае, мясістае, з фіялетавымі плямамі знізу. Лісце шырокаланцэтнае, звужанае да асновы, даўжынёй 7—12 см, часта з фіялетава-пурпуровымі плямамі, сабранае каля асновы сцябла. Кветкі светла-пурпуровага, ружовага або бледна-фіялетавага колеру. Суквецце — разрэджаны колас. Плод — каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі (Іран, Ірак, Ліван, Турцыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), на Каўказе і Канарскіх астравах[2]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на вільготных лугах, узлесках і палянах, ускрайках балот, пераважна на карбанатных глебах. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня[4]. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені[4]. Энтамафіл і анемахор[4]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (клубнямі). Ахоўны статусВід занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў[4]. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі, Паўднёвай Асеціі[3]. Уключаны ў Дадатак II Канвенцыі CITES[4]. Гаспадарчае значэннеЛекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia