Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум
Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум (1 лістапада 1908, Мінск — 14 студзеня 1996, Мінск) — беларуская паэтэса. БіяграфіяНарадзілася ў Мінску ў сям’і чыгуначніка-немца Эргарда Карлавіча Пфляўмбаўма і Алены Кандратаўны Лагун. ![]() У 1930 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадскім жыцці: спачатку была членам аб’яднання «Маладняк», потым — БелАПП, а пазней уваходзіла ў склад кіраўніцтва гэтых арганізацый. У 1930—1932 гг. працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда». Улетку 1931 г. выйшла замуж за Максіма Лужаніна. У 1933 годзе, калі Лужанін быў рэпрэсаваны і сасланы на два гады ў сібірскі Марыінск, выправілася следам за мужам, каб быць з ім побач. Пфляўмбаум была вымушана прадаць ўсю сваю асабістую бібліятэку з унікальнымі выданнямі, каб набыць білет на цягнік[1]. Пасля вызвалення мужа пераязджае разам з ім у Маскву, дзе ў 1935—1945 гг. працуе рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгиз»). Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыла ў супрацьпаветранай абароне Масквы. З 1945 года і да самай смерці жыла ў Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 г. Памерла 14 студзеня 1996 года. Пахаваная на могілках вёскі Паперня ў Мінскім раёне, дзе пазней поруч з ёю быў пахаваны Максім Лужанін[2]. Творчасць![]() Пачала выступаць у друку з 1924 г. у часопісах «Маладняк», «Полымя», у газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда». У 1926 г. разам з З. Бандарынай і Н. Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы». Пасля вяртання з ссылкі Лужанін вырашае рабіць усё так, як патрабуе кіруючая партыя. Паэтэса не пагаджаецца з мужам, і амаль усё сваё жыццё піша ў стол, не спадзяючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку[3]. Перакладала з англійскай мовы творы Джорджа Байрана і Джэка Лондана, а таксама з рускай — Антона Чэхава і Максіма Горкага[1]. Усе пераклады друкаваў Максім Лужанін. Вершы Пфляўмбаўм хацеў надрукаваць паэт Аркадзь Куляшоў, які выпадкова прачытаў іх, калі наведаў Лужаніна. Але смерць Куляшова ў 1978 годзе адклала вяртанне паэтэсы ў друк[1]. Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік вершаў «Сувой жыцця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца». Перад смерцю Пфляўмбаўм хацела выдаць трэцюю кнігу вершаў «Зімовае сонца». Але, нягледзячы на намаганні Лужаніна, які пасля смерці жонкі рыхтаваў зборнік да друку, кніга так і засталася нявыдадзенай[4]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia