Яўген Аляксандравіч Папакуль
Яўген Аляксандравіч Папакуль (нар. 1988, Наваполацк) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук. Біяграфічныя звесткіСкончыў ў 2011 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасля навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)». Навучаўся на курсах шведскай мовы ў вышэйшых народных школах у Фрэнста і Малунгу (2011 і 2015 гады, Швецыя). У 2016 годзе скончыў курсы выкладчыкаў шведскай мовы, літаратуры і культуры ў Вышэйшай народнай школе Більстромска (Швецыя). Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)» абараніў 26 студзеня 2018 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Спецыфіка шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае ў кантэксце рэгіянальнай літаратурнай традыцыі». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Аляксандравіч Гугнін. Станам красавік не 2024 года, працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сям’яУ 2021 годзе ажаніўся з пісьменніцай Маргарытай Латышкевіч. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае, шатландска-скандынаўскім літаратурным узаемасувязям, сюжэтна-тэматычным паралелям, жанрава-стылявому адзінству, канцэпцыі «памежнасці» у гэтых літаратурах і інш. Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве правёў комплексны супастаўляльны аналіз шатландскіх, англійскіх і скандынаўскіх народных балад пра звышнатуральнае і прадставіў іх агульную класіфікацыю на аснове разнастайнасці тэматыкі, сюжэтаў, матываў і канфліктаў. Выявіў шматлікія паралелі ў сюжэтных лініях, тэматыцы, а таксама ў структурных і мастацка-выяўленчых асаблівасцях балад, што дало права аднесці шатландскія і скандынаўскія народныя балады пра звышнатуральнае да адзінай рэгіянальнай літаратурнай традыцыі. Увёў у навуковы ўжытак тэрмін «дыялог-подкуп» як адметную асаблівасць структуры шатландскіх і шведскіх балад. Вялікую ўвагу ў сваіх даследаваннях надае адлюстраванню ў літаратуры XI-XIII стагоддзяў гістарычных кантактаў паміж народамі Брытанскіх астравоў і Скандынавіі. Упершыню пераклаў асобныя прыклады скандынаўскіх балад са шведскай мовы на беларускую. Станам на красавік 2024 года, актыўна працуе над перакладамі са старажытных моў (старажытнаісландскай і норн), асаблівую ўвагу надае эдычнай літаратуры. Выдадзеныя кнігі
Прызнанне
БібліяграфіяВыбраныя навуковыя артыкулы
123—131.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia