Старажытнаісландская мова
Старажытнаісландская мова (ісл.: fornnorræna, нарв.: norrønt språk) — мова заходнескандынаўскай падгрупы германскіх моў, якая выкарыстоўвалася да сярэдзіны XIV стагоддзя выхадцамі з сучаснай Нарвегіі (вікінгамі), што засялілі Ісландыю. Першапачаткова не адрознівалася ад старажытнанарвежскай мовы, называлася таксама «norrœnt mál», што азначае «паўночная гаворка». З часам абедзве мовы сталі істотна адрознівацца адна ад адной. Уваходзіць у групу старажытнаскандынаўскіх моў. Да канца эпохі вікінгаў (каля 1050 г.) адрозненні паміж скандынаўскімі дыялектамі былі зусім невялікія, хоць разыходжанні паміж старажытнаўсходнескандынаўскім і старажытназаходнескандынаўскім з'явіліся, верагодна, ужо да VII стагоддзя[1]. У дачыненні да старажытназаходнескандынаўскай (агульнай мове Нарвегіі, Ісландыі, Фарэраў і вікінгскіх паселішчаў у Ірландыі, Брытаніі, Грэнландыі) часам ужываецца назва «старажытнапаўночная» (па-беларуску яна выкарыстоўваецца рэдка, аднак англійскі тэрмін Old Norse выкарыстоўваецца вельмі шырока[2]). Большая частка пісьмовых крыніц, з якіх нам вядома пра старажытназаходнескандынаўскую мову, як раз старажытнаісландскія, таму ў беларускай традыцыі старажытнаісландская выступае «прадстаўніком» усіх старажытных скандынаўскіх моў (калі няма неабходнасці цытаваць адмыслова, напрыклад, старажытнашведскія формы). Сучасная ісландская мова менш за іншыя адхілілася ад старажытнаскандынаўскага стану. У нармалізаванай пісьмовай форме старажытнаісландская разумецца сучаснымі носьбітамі ісландскай мовы. Аднак вымаўленне, асабліва галосныя фанемы, змянілася не менш, а то і больш, чым у іншых паўночнагерманскіх мовах. Фарэрская мова мае таксама шмат агульнага з сучаснай ісландскай, але значна змянілася пад уплывам дацкай і нарвежскай моў. ФаналогіяГалосныяДаўгата ў большасці галосных мае сэнсаадрознівальнае значэнне, супрацьпастаўлены кароткія і доўгія галосныя. У арфаграфіі доўгія галосныя пазначаюць знакам акута.
ЗгодныяСтаражытнаісландская мова мае шэсць глухіх фанем. З іх фанема p выкарыстоўваецца рэдка, а фанемы d і b не выкарыстоўваюцца паміж галоснымі з-за фрыкатыўных алафонаў прагерманскай мовы. Фанема /g/ выступае як велярны зычны гук [ɣ] акрамя пачатку слова і выпадкаў, калі ён здвоены. Фанемы /p/, /b/ — узрыўныя глухі і звонкі адпаведна.
Велярны фрыкатыў [x] з'яўляецца алафонам гуку /h/, які вымаўляецца ў камбінацыі з hv [xw], hl [xl], hr [xɾ] і hn [xn] у словах тыпу hvat «што», hlaupa «бегчы», hringr «кольца», hnakki «шыя». АрфаграфіяСтандарт правапісу старажытнаісландскай мовы, які галоўным чынам прытрымліваецца фанемнага прынцыпу, з'явіўся ў XIX стагоддзі. Самай значнай яго асаблівасцю стала тое, што было адзначана нефанематычнае адрозненне паміж звонкімі і глухімі зубнымі фрыкатыўнымі [θ] [ð]. Як адзначана вышэй, доўгія галосныя пазначаны знакам акута. Большасць іншых літар пішацца тымі ж сімваламі, што і ў алфавіце МФА, за выключэннем ніжэйзгаданых:
ГраматыкаСтаражытнаісландскі з'яўлялася высока флектыўнай мовай. Большасць складаных граматычных формаў захавана ў сучаснай ісландскай мове. Старажытнаісландскія назоўнікі маюць тры граматычных роды — мужчынскі, жаночы і сярэдні. Назоўнікі, прыметнікі і займеннікі маюць чатыры склоны: назоўны, родны, давальны і вінавальны, а таксама адзіночны і множны лік. Некаторыя займеннікі (першая і другая асоба) могуць мець парны лік ў дадатак да адзіночнага і множнага. Існуе некалькі класаў назоўнікаў у кожным родзе, ніжэй прадстаўлены прыклады тыповых парадыгмаў:
Вызначаны артыкль быў выяўлены як суфікс, напрыклад troll (нявызн.) — trollit (вызн.), hǫll (нявызн.) — hǫllin (вызн.), armr (нявызн.) — armrinn (вызн.). Дзеясловы спрагаліся ў адзіным і множным ліку, у цяперашнім і будучым часе, у ўказальным, абавязковым і ўмоўным ладзе. ТэкстыСамыя раннія рукапісы на старажытнаісландскай мове, пачынаючы з VIII(недаступная спасылка) стагоддзя, былі напісаны рунамі. Руны шырока выкарыстоўваліся ў Скандынавіі аж да XV стагоддзя (праўда, у самой Ісландыі рунічных помнікаў вельмі мала), а з прыняццем хрысціянства ў XI стагоддзі стаў выкарыстоўвацца лацінскі алфавіт. Самыя старыя захаваныя тэксты з выкарыстаннем лацінскага шрыфта адносяцца да XII стагоддзя. Пазней на старажытнаісландскай мове была створана ўнікальная ў сярэдневяковай Еўропе народная літаратура. Больш за ўсё атрымалі вядомасць ісландскія сагі, але акрамя іх захавалася вялікая колькасць рэлігійнай літаратуры, перакладаў рыцарскіх раманаў, класічнай міфалогіі, Старога Запавету, а таксама навучальных матэрыялаў, граматычных трактатаў і афіцыйных дакументаў і лістоў. Прыклад тэкстуНіжэйзгаданы тэкст з'яўляецца ўрыўкам з «Сагі пра Эгіла». Рукапіс, з якога ўзяты гэты ўрывак, з'яўляецца самым старым захаваным спісам гэтай сагі, гэта так званы «θ-fragment» XIII стагоддзя. Тэкст выразна паказвае, як малаважна змянілася мова ў бок сучаснай ісландскай мовы. Апошняя версія сагі была напісана на сучаснай ісландскай мове. Тэкст, аднак, дэманструе, з якімі цяжкасцямі перакладу можа сутыкнуцца сучасны чытач.
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіУ Вікіслоўніку спіс слоў старажытнаісландскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Старажытнаісландская мова»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia