Яўген Віктаравіч Тарле
Яўген Віктаравіч Тарле (27.10(8.11).1875, Кіеў — 5 студзеня 1955, Масква) — савецкі гісторык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1927). БіяграфіяУ 1896 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Вучань І. В. Лучыцкага. У 1903—1917 гадах прыват-дацэнт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1913—1918 гадах прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта. З 1917 года прафесар Петраградскага ўніверсітэта, затым ЛДУ і МДУ. Навуковая і літаратурная дзейнасцьУ гады перад Рэвалюцыяй 1905—1907 гадоў стварыў галерэю гістарычных партрэтаў: Руае-Калара, Дж. Канінга, Ч. Парнела, Л. Гамбеты, А. Розберы і інш. Магістарскую дысертацыю (абаронена ў 1901 годзе ў Кіеве) прысвяціў аналізу «Утопіі» Т. Мора. У 1911 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Працоўны клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1-2, 1909—1911). У капітальных працах «Кантынентальная блакада» (1913) і «Эканамічнае жыццё каралеўства Італіі ў валадаранне Напалеона I» (1916) упершыню ўвёў у навуковае абарачэнне шматлікія дакументы парыжскіх, лонданскіх, гаагскіх архіваў. Вялікае навуковае значэнне мелі працы аб рэвалюцыйнай барацьбе французскага працоўнага класа («Працоўны клас у Францыі ў першыя часы машыннай вытворчасці. Ад канца Імперыі да паўстання рабочых у Ліёне», 1928; «Жэрміналь і прэрыяль», 1937). З 1930-х гадоў Тарле вярнуўся да жанру гістарычных партрэтаў («Напалеон», 1936, «Талейран», 1939). Удзельнічаў таксама ў падрыхтоўцы калектыўных прац: «Французская буржуазная рэвалюцыя 1789—1794», «Гісторыя дыпламатыі», падручнікаў для ВНУ і інш. Напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 Тарле напісаны працы вялікага патрыятычнага значэння пра нашэсце Напалеона, пра Нахімава, Ушакова, Кутузава; скончана даследаванне «Крымская вайна» (т. 1-2, 1941-43). Вялікую даследчую працу Тарле спалучаў з вялікай публіцыстычнай і прапагандысцкай працай (артыкулы ў прэсе, лекцыі). Сталінская прэмія (1942, 1943, 1946). УзнагародыУзнагароджаны 3 ордэнамі Леніна і 2 іншымі ордэнамі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia