Яўген Канстанцінавіч Успенскі

Яўген Канстанцінавіч Успенскі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1891(1891-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Альма-матар
Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

Яўген Канстанцінавіч Успенскі (18 кастрычніка 1891(1891-10-18), Вільня29 кастрычніка 1937(1937-10-29), Менск) — беларускі фізік, грамадскі дзеяч і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1891 года ў Вільні ў сям’і службоўца.

Скончыў Віленскую гімназію (1910), фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1915). З беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам пазнаёміўся ў студэнцкія гады (з 1911) у Віленскім зямляцтве пры Маскоўскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у Бабруйску і Глуску: у гімназіях, школах, палітэхнікуме і педтэхнікуме, вёў фізіку і матэматыку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі абраны ў бюро Настаўніцкага саюза.

Падчас нямецкай і польскай акупацыі ўваходзіў у Бабруйскую беларускую раду. Летам 1918 года быў ініцыятарам першых настаўніцкіх курсаў у Бабруйску. У час польскай акупацыі — адзін са стваральнікаў Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1921 годзе ўуступіў ва УКП(б). Быў намеснікам, потым — загадчыкам Бабруйскай палітасветы. Працаваў разам з Алесем Адамовічам, прымаў удзел у правядзенні беларусізацыі. У верасні 1922 года па запрашэнні У. Ігнатоўскага пераехаў у Мінск. Прызначаны загадчыкам Галоўпалітасветы і Галоўпрафасветы пры Народным камісарыяце асветы БССР.

Са студзеня 1923 года — асістэнт, потым — дацэнт кафедры фізікі педагагічнага факультэта БДУ. З мая 1924 года — намеснік дэкана педагагічнага факультэта, загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў. Увосень 1924 года арганізаваў таварыства «Прэч непісьменнасць». З 1929 года — дэкан фізіка-матэматычнага факультэта БДУ. У 1925—1936 гадах — прафесар БДУ. Першы ў Беларусі пачаў выкладаць фізіку на беларускай мове. Быў дэлегатам навуковых з’ездаў у Маскве, Ленінградзе, Берліне. У 1931—1936 гадах — супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. У кастрычніку 1935 года выключаны з УКП(б) за «прытупленне класавай пільнасці і адрыў ад партыйнага жыцця». З 1936 года — прафесар і загадчык кафедры фізікі Гомельскага педагагічнага інстытута. Асноўныя працы Успенскага прысвечаны квантавай тэорыі ядра атама, гісторыі і метадалогіі фізікі.

Арыштаваны 20 чэрвеня 1937 года ў Менску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС БССР 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай шпіёнска-тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года ў Менску ў турме НКУС. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 25 ліпеня 1957 года. Асабовая справа Я. К. Успенскага № 10764-с захоўваецца ў архіве Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya